Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падмаскоўе: сілавікі затрымалі ўдзельнікаў акцыі супраць звозу сьмецьця з Масквы. ВІДЭА


Супрацоўнікі АМАПу затрымалі каля 20-ці жыхароў падмаскоўнага гораду Каломна падчас акцыі супраць завозу сьмецьця з Масквы на палігон «Валовічы». Жыхары Каломны, пратэстуючы супраць працы палігону цьвёрдых бытавых адкідаў, перакрылі дарогу сьмецьцявозаў.

Актывісты паведамляюць пра правакацыі з боку супрацоўнікаў паліцыі. Адна з удзельнікаў акцыі была затрыманая разам з 11-гадовым дзіцём.

Акцыя пратэсту працягваецца з раніцы нядзелі, але паліцыя пачала ўмешвацца ў сытуацыю толькі сёньня.

Зачыніць палігон жыхары Каломны патрабуюць ня першы год, заяўляючы пра пагаршэньне экалягічнай сытуацыі.

11 лютага тут адбылася акцыя пратэсту, удзельнікі якой запатрабавалі спыніць працу палігону і не дапусьціць будаўніцтва новай пляцоўкі для адкідаў. Палігон магутнасьцю 100 000 тон у год прызначаўся для патрэбаў гораду і прылеглых тэрыторый, аднак, па дадзеных актывістаў, з красавіка мінулага года нагрузка на палігон кардынальна вырасла: на палігоне штодня разгружаюцца каля 300 сьмецьцевых фур. Зімой у суседніх з палігонам пасёлках жыхары адчулі пах звалкі, і яны асьцерагаюцца, што летам сытуацыя пагоршыцца.

21 сакавіка ў цэнтральную раённую бальніцу падмаскоўнага Валакаламску зьвярнуліся 50 дзяцей з розных школ горада са скаргамі на млоснасьць і галаўныя болі. У горадзе адчуваўся рэзкі пах серавадароду. У прэс-службе мясцовай адміністрацыі пацьвердзілі, што ў ноч на 21 сакавіка адбыўся чарговы выкід газу з палігону «Ядрова».

Праз некалькі гадзін у бальніцы Валакаламску, куды даставілі дзяцей, сабраліся больш за сотню чалавек — яны сустрэлі губэрнатара Маскоўскай вобласьці Андрэя Вараб’ёва з крыкамі «Ганьба», «У адстаўку», «Забойцы». Вараб’ёву ўдалося выйсьці з кальца людзей толькі праз 10-15 хвілін, калі. Да бальніцы прыехалі супрацоўнікі АМАПу.

Error rendering VK.

Губэрнатар Маскоўскай вобласьці Андрэй Вараб’ёў адправіў у адстаўку кіраўніка Валаколамскага раёну Яўгена Гаўрылава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG