Як паведамляе «Новая газета», на вуліцы Ксенію Сабчак штурхнуў невядомы мужчына, які затым з крыкам «Гэта за Жырыноўскага» абліў Сабчак нейкай вадкасьцю.
Сабчак паведаміла, што паліцыю прыйшлося чакаць ня менш за 40 хвілін.
28 лютага кандыдат у прэзыдэнты Расеі Ўладзімір Жырыноўскі падчас перадвыбарных дэбатаў запатрабаваў ад вядучага Ўладзіміра Салаўёва «закрыць рот» Сабчак. У адказ яна абліла лідэра ЛДПР вадой.