Тэлеграм-канал Astra, спасылаючыся на фота і відэа відавочцаў, піша, што пачаўся пажар на НПЗ «Киришинефтеоргсинтез» (КИНЕФ)— гэта адно з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расеі. Раней яно ўжо падвяргалася нападам.
Мінабароны Расеі заявіла, што за ноч сілы СПА зьбілі 117 украінскіх бесьпілётнікаў. Больш за ўсё на Бранскай (27), Валгаградзкай (16) і Курскай (15) абласьцямі.
Форум