Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, калі адбудзецца суд БАТЭ супраць заўзятара зь бел-чырвона-белым сьцягам


Аляксандар Вянгерскі на матчы БАТЭ — «Арсэнал»
Аляксандар Вянгерскі на матчы БАТЭ — «Арсэнал»

Футбольны клюб БАТЭ падаў у суд на заўзятара Аляксандра Вянгерскага, які выбег на поле «Барысаў-арэны» зь бел-чырвона-белым сьцягам падчас матчу Лігі Эўропы. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла прэс-сакратарка суду Вялейскага раёну.

БАТЭ хоча спагнаць зь Вянгерскага 5 тысяч эўраў, на якія футбольны клюб аштрафаваны Зьвязам эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (UEFA). Такое рашэньне Ўправа кантролю, этыкі і дысцыпліны UEFA прыняла праз учынак Вянгерскага. БАТЭ выплаціў штраф цалкам.

Папярэдняе судовае паседжаньне пройдзе 1 сьнежня ў судзе Вялейскага раёну.

БАТЭ падкрэсьлівае, што вяртаньне сродкаў у клюбны бюджэт ня ёсьць прычынаю пазову. Такім чынам футбольны клюб хоча «нагадаць усім заўзятарам аб недапушчальнасьці падобных паводзінаў». Паводле заявы БАТЭ, усе спагнаныя зь Вянгерскага сродкі пойдуць на дабрачыннасьць.

28 верасьня падчас матчу Лігі Эўропы ў Барысаве паміж БАТЭ і лёнданскім «Арсэналам» заўзятар Аляксандар Вянгерскі выбег на поле зь бел-чырвона-белым сьцягам і ў байцы з гербам «Пагоня». Тады Вянгерскага асудзілі на 10 дзён адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватым у дробным хуліганстве і непадпарадкаваньні законнаму патрабаваньню службовай асобы. У зьняволеньні Вянгерскі абвясьціў галадоўку.

Заўзятар Вянгерскі выйшаў на волю і растлумачыў, навошта бегаў па полі «Барысаў-Арэны» са сьцягам

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG