Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакланіся імпэратрыцы


Дзьмітрый Лявіцкі, «Кацярына ІІ як заканадаўцы ў храме багіні справядлівасьці» (1783)
Дзьмітрый Лявіцкі, «Кацярына ІІ як заканадаўцы ў храме багіні справядлівасьці» (1783)

Неяк наведваў Нацыянальны мастацкі музэй. Абышоўшы выставу карцін Айвазоўскага і марыністаў, пайшоў паглядзець пастаянную экспазыцыю музэю. Напрыканцы дайшоў да вялікага, у поўны рост, партрэта расейскай імпэратрыцы Кацярыны II. Зьдзівілі не ўладарны твар і не раскошная адзежа, у якую была апранута імпэратрыца. Зьдзівіла, што ўсе, якія падыходзілі шчыльней да карціны, кланяліся, нібы перад імі стаяла сапраўдная манаршая асоба. Але пасунуўшыся бліжэй, зразумеў, што людзі, маючы дрэнны зрок, разглядалі шыльдачку з назвай і аўтарам карціны, якая знаходзілася на ніжнім краі карціны. Таму ўсе і выглядалі так, нібы выказвалі сваю павагу да Кацярыны II. У мяне добры зрок, таму кланяцца імпэратрыцы не давялося.

Тодар Бянько

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG