ЗША пачалі працэс выхаду з Парыскага пагадненьня па барацьбе з глябальным зьмяненьнем клімату, які зойме больш як два гады.
Як абʼявіў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, дэлегацыя ААН перадала адпаведнае паведамленьне Генэральнаму сакратару Антоніу Гутэрышу.
У Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьлілі, што ЗША «падтрымліваюць збалянсаваны падыход да барацьбы з глябальным пацяпленьнем, які прадугледжвае скарачэньне выкідаў адначасова з заахвочваньнем эканамічнага росту і забесьпячэньнем энэргетычнай бясьпекі».
У Дзярждэпартамэнце нагадалі, словы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што амэрыканская адміністрацыя гатовая зноўку стаць удзельнікам дамовы, але на асаблівых умовах.