Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-маршалак польскага Сэйму прызнаў, што візыт у Беларусь прымеркаваны да манэўраў «Захад-2017»


Рышард Тэрлецкі
Рышард Тэрлецкі

Кіраўнік польскай парлямэнцкай дэлегацыі, якая ад учорашняга дня знаходзіцца з трохдзённым візытам у Беларусі, віцэ-маршалак Сэйму Рышард Тэрлецкі ўвечары 30 жніўня падчас сустрэчы зь беларускімі і польскімі журналістамі сказаў, што дату візыту ініцыяваў польскі бок.

мы хацелі абавязкова атрымаць дадатковую інфармацыю наконт гэтага (манэўраў „Захад- 2017“) ...Ня трэба лічыць манэўры пагрозай для Польшчы».

«Мы прапанавалі беларусам менавіта канец жніўня. І яны на гэты час пагадзіліся.

Чаму менавіта гэтыя дні? Не забывайцеся, што летась мы наведвалі Беларусь таксама ў жніўні. І лягічна паглядзець, што зроблена для нашых стасункаў роўна за год.

І яшчэ. Мы ведаем, што ў верасьні пачынаюцца вайсковыя манэўры „Захад- 2017“ з удзелам вайскоўцаў Беларусі і Расеі. Яны выклікаюць пэўную трывогу заходніх дзяржаў, краін НАТО і, канечне, суседзяў. Таму мы хацелі абавязкова атрымаць дадатковую інфармацыю наконт гэтага. Падчас сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх уладаў мы ўздымалі гэтае пытаньне. Нам казалі, што ў Польшчы знаходзяцца вайскоўцы ЗША, але ў Менску ня лічаць іх прысутнасьць пагрозай для Беларусі. Так і тут. Ня трэба лічыць манэўры пагрозай для Польшчы».

Пачуўшы такія словы Рышарда Тэрлецкага, журналісты пацікавіліся, ці верыць ён у шчырасьць такіх заяваў беларускага боку. На гэта віцэ-маршалак адказаў: «Маю надзею, што гэта праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG