Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У нязьведанае


Джон Канстабл, «Аблокі» (1822)
Джон Канстабл, «Аблокі» (1822)

Па блакітным, бяздонным акіяне неба плывуць серабрыста-белыя, бязважкія аблокі. Куды яны плывуць? Маленькай дзяўчынцы вельмі хацелася гэта ведаць. Раптам з-за воблака выглянула котка са сьмешнымі вушкамі. Потым растварылася, схавалася кудысьці. Вось барадаты дзед усьміхаецца. І казачная пачвара глядзіць зьверху. Гэтыя дзіўныя вобразы малявала дзіцячае ўяўленьне. Яны ўзьнікалі з аблокаў і зьнікалі ў іх. «Можа, яны сапраўдныя? Можа, гэта такія жыхары нябёсаў? Можа, глядзяць на нас, як я гляджу на іх?» — думала дзяўчынка.

І сёньня, як у дзяцінстве, люблю глядзець на аблокі, назіраючы нараджэньне мудрагелістых вобразаў. І міжволі ўзьнікае пытаньне — КУДЫ ПЛЫВУЦЬ АБЛОКІ?

Вікторыя Грыніна

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG