Дасьледчыкі Цэнтру найноўшай гісторыі ў Патсдаме і Фонду Бэрлінскага мура паведамілі, што ў лік загінулых ўваходзіць 18-гадовы савецкі салдат, які 2 лютага 1979 году быў застрэлены пры спробе пералезьці праз мур і ўцячы на захад.
9 лістапада 1989 году падзеньне Бэрлінскага мура, узьведзенага у ноч з 12 на 13 жніўня 1961 году, стала сымбалем завяршэньня «халоднай вайны» і пачатку аб’яднаньня Нямеччыны.