Калісьці ў юнацтве мяне крануў да глыбіні душы аповед Ф.С. Фіцджэралда «Доўгае чаканьне». У тыя гады ў мяне быў літаратурны «жор», ненаедны, але зусім бессыстэмны, які спарадзіў «кашу» ў галаве. Аднак гэты аповед я выразна памятаю і сёньня.
Маладая жанчына, місіс Кінг, гадамі з валізкай у руцэ чакала свайго загінулага мужа, ня верачы ў ягоную сьмерць. Яны павінны былі ехаць у адпачынак, але ён у той дзень патрапіў у аварыю на сваім аўтамабілі.
Увогуле, чалавек схільны да чаканьня цуду, у які ён самааддана верыць. Тое, што не адбылося ўчора, абавязкова павінна здарыцца сёньня. Або заўтра. А інакш жыцьцё губляе сэнс.
Вікторыя Грыніна
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org