Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяць Трампа расказаў, што расейскі банкір падарыў яму мяшок зямлі з Наваградку


Джарэд Кушнер
Джарэд Кушнер

Дарадца і зяць прэзыдэнта ЗША Джарэд Кушнер адхіліў абвінавачваньні ў сувязях з Расеяй падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША ў 2016 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве Кушнера, накіраванай у панядзелак адмысловым камітэтам па выведцы Сэнату і Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, якія вядуць расьсьледаваньне аб сувязях каманды Дональда Трампа з расейскімі прадстаўнікамі ў пэрыяд перадвыбарнай кампаніі.

Паводле словаў Кушнера, ні ён, ні хто-небудзь іншы зь перадвыбарчай кампаніі не супрацоўнічаў зь нейкай замежнай дзяржавай. Кушнер настойвае на тым, што ў яго не было ніякіх неналежных кантактаў і ён не спадзяваўся на расейскія фонды для фінансаваньня свайго прыватнага бізнэсу. У панядзелак Кушнеру трэба будзе адказаць на пытаньні чальцоў камітэту Сэнату, а ў аўторак — Палаты прадстаўнікоў.

Кушнер: Ніколі не прапаноўваў стварыць сакрэтную лінію сувязі

Кушнер паведаміў, што ў яго было «магчыма чатыры кантакты з расейскімі прадстаўнікамі» падчас выбарчай кампаніі і ў пераходны пэрыяд пасьля перамогі Трампа 8 лістапада 2016 году. Кушнер піша, што яго першае знаёмства з паслом Расеі адбылося ў гатэлі Mayflower ў сталіцы ЗША, Вашынгтоне, у красавіку 2016 году. Гэта было тады, калі кандыдат Трамп выступіў там з буйной прамовай.

Кушнер паведаміў, што ён спыніўся, каб падзякаваць гаспадару мерапрыемства, Дзімітрыю Саймсу, выдаўцу часопісу ў міжнароднай палітыцы The National Interest. Кушнер піша, што Саймс пазнаёміў яго зь некалькімі гасьцямі, у тым ліку з чатырма амбасадарамі, сярод іх з паслом Расеі ў ЗША Сяргеем Кісьляком. «З усімі пасламі, у тым ліку з Кісьляком, мы абмяняліся поціскамі рукі, абмяняліся кароткімі ветлівасьцямі,» — адзначае Кушнер і паведамляе, што падзякаваў ім за ўдзел у гэтым мерапрыемстве і выказаў надзею, што ім спадабаецца прамова кандыдата Трампа і яго ідэі адносна новага падыходу да зьнешняй палітыцы ЗША.

Кушнер таксама паведаміў, што ўхіляўся ад усіх просьбаў аб сустрэчах з паслом Расеі Кісляком, якія паступалі яму ад амбасады РФ у сьнежні 2016 году. У сваёй заяве Кушнер таксама адзначае, што сустрэча з адвакатам Натальляй Весяльніцкай у чэрвені 2016 году была «стратай часу» і да сустрэчы ён ня бачыў паведамленьняў аб тым, што расейскі пракурор дасьць кампрамат на суперніка Трампа Гілары Клінтан. Кушнер адмаўляў, што прапаноўваў усталяваць сакрэтны канал сувязі з Масквой на сустрэчы з Сяргеем Кісляком.

Зяць Трампа праінфармаваў, што размова з паслом РФ датычылася Сырыі, і калі Кісляк спытаў: ці існуе «бясьпечная лінія сувязі» для прадастаўленьня інфармацыі аб Сырыі ад тых, каго Кісьляк назваў «сваімі генэраламі», Кушнер спытаў ці ёсьць у амбасады такая лінія сувязі, якая можа быць выкарыстана. Кушнер заявіў, што ніколі не прапаноўваў стварыць дзейсную сакрэтную лінію сувязі.

Мяшок зямлі з Наваградчыны ад расейскага банкіра

Кушнер сьцьвярджае, што пагадзіўся сустрэцца з расейскім банкірам Сяргеем Гарковым, старшынём расейскага банку «Внешэконамбанк», таму што амбасадар Кісьляк быў вельмі настойлівы, «паколькі ў яго прамыя адносіны з прэзыдэнтам, і таму што Гаркоў быў толькі ў Нью-Ёрку на пару дзён». Кушнер паведамляе, што знайшоў час для сустрэчы, якая адбылася на наступны дзень, 13 сьнежня.

Сустрэча з Гарковым доўжылася дваццаць-дваццаць пяць хвілін. Паводле Кушнера, Гаркоў расказаў пра сябе і падарыў два падарункі — адзін твор мастацтва з Наваградку, дзе нарадзіліся дзядуля і бабуля Кушнера, а таксама мяшок зямлі адтуль жа.

Пасьля гэтага Гаркоў распавёў Кушнеру аб сваім банку і зрабіў некаторыя заявы аб расейскай эканоміцы. Ён сказаў, што сябруе з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, выказаў расчараваньне адносінамі ЗША і Расеі падчас адміністрацыі прэзыдэнта Барака Абамы і сказаў, што спадзяецца на паляпшэньне адносін у будучыні.

Зяць і памочнік Трампа паведаміў, што «ня памятае» пра якія-небудзь тэлефонныя размовы з тагачасным паслом Сяргеем Кісьляком ў пэрыяд з красавіка па лістапад 2016 году. Паводле Кушнера, аналіз званкоў, зробленых ім са стацыянарнага і мабільнага тэлефонаў, таксама не дазволіў выявіць такія кантакты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG