Матуля…
Знайшоў стары фотаздымак у яе альбоме.
Маці недзе 19–20 гадоў. Доўга глядзеў і дзівіўся: якія ж у яе прыгожыя вочы і ўсьмешка! Я ня памятаю яе такою ў маленстве… Можа, некалі яна і ўсьміхалася так, але ўжо ня так бесклапотна і ясна, як на гэтым здымку.
Амаль усё яе жыцьцё прайшло ў клопатах і думках аб «хлебе надзённым» і ўсіх гэтых невясёлых жаночых «абавязках», якія яна сумленна выконвала…
Цяпер не праходзіць і тыдня, каб матуля не зьвярталася за дапамогай да лекара! Няма спакойнага дня, каб нешта не адазвалася болем…
Прабач, мама, што так рэдка гаварылі табе «дзякуй»!
Прабач.
Яўген Мартыновіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org