Усе ахвотныя атрымаць бясплатную візу павінны да 30 чэрвеня запоўніць адмысловую анкету. Уваход на канцэртную пляцоўку вольны.
Хэдлайнэрам сёлетняй імпрэзы будзе «Крамбамбуля» на чале зь Лявонам Вольскім.
Таксама выступяць сэрбы Neozbiljni pesimisti, палякі Łona i Webber, польскія беларусы ILO&friends, беларускія гурты Re1ikt, «НагУаль», «Дай Дарогу!», Akute, Naviband, Stary Olsa, The Superbullz, Vuraj ды іншыя.
У конкурсе маладых выканаўцаў за галоўны прыз будуць змагацца BarRokka, Leibonik/Башлыкевіч, SnopSnoŭu, Teleport.