Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве два чалавекі асуджаныя за шпіянаж на карысьць Расеі


Былы літоўскі афіцэр і грамадзянін Расеі атрымалі 5 і 10 гадоў турмы адпаведна. Інфармацыя пра літоўскую армію і паветраныя сілы НАТО каштавала ад 500 да 1000 эўра.

Справа слухалася ў Шаўляйскі акруговы судзе Літвы. Прысуд быў абвешчаны 28 лютага.

Былы афіцэр Сяргей Пусін, які праходзіў службу на авіябазе літоўскіх вайскова-паветраных сілаў, быў асуджаны да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Грамадзянін Расеі Сяргей Маісеенка атрымаў 10 гадоў зьняволеньня — акрамя шпіянажу яго абвінавацілі ў незаконным захоўваньні боепрыпасаў, узрыўчаткі і баявых гранат.

Паводле дадзеных сьледзтва, Пусін быў завэрбаваны выведкай Расеі ў 2012 годзе і да 2014 году перадаваў зьвесткі пра ўзброеныя сілы Літвы і патруляваньне паветранай прасторы краін Балтыі сіламі НАТО. Маісеенка, паводле сьледзтва, забясьпечваў Пусіна тэхнікай для шпіёнскіх дзеяньняў і плаціў яму за інфармацыю ад 500 да 1000 эўра.

Абвінавачаныя знаходзяцца пад вартай з 29 сьнежня 2014 году.

Пра гэта са спасылкай на літоўскі партал Delfi паведамляе «Нямецкая хваля».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG