Аляксандар Лукашэнка накіраваў спачуваньні прэзыдэнту Турэччыны Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых у выніку тэракту ў Стамбуле.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
Раней МЗС Беларусі «рашуча асудзіў усе праявы тэрарызму і пацьвердзіў салідарнасьць з дружалюбным народам Турэччыны».
У Стамбуле 39 чалавек былі забітыя і каля 70 параненыя ў навагоднюю ноч — нападнік адкрыў стральбу з аўтаматычнай зброі ў клюбе Reina. Паводле дадзеных кіраўніка МУС Турэччыны, сярод ахвяраў — 16 замежнікаў.
Генэральнае консульства Беларусі ў Стамбуле правярае, ці ёсьць сярод пацярпелых беларускія грамадзяне.