Улады Іраку паведамілі, што ў выніку выбухаў, учыненых двума баявікамі-сьмяротнікамі, у сьвятым для шыітаў горадзе Наджаф па меншай меры восем чалавек загінулі і 22 былі параненыя.
Паводле дадзеных паліцыі, напад адбыўся 1 студзеня на кантрольна-прапускным пункце ў горадзе Наджаф за 180 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду.
Паведамляецца, што перад тым, як узарваць выбухоўку на сваіх паясах нападнікі адкрылі агонь на КПП. Сярод параненых шмат паліцыянтаў.
Атака адбылася на наступны дзень пасьля таго, як двое сьмяротнікаў падарвалі сябе на ажыўленым рынку ў цэнтры Багдаду, у выніку чаго загінулі 28 чалавек. За гэты напад узяла на сябе адказнасьць «Ісламская дзяржава», якая лічыць шыітаў ерэтыкамі.
Адказнасьць за выбухі ў Ан-Наджафе пакуль ніхто на сябе не ўзяў.