Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве другі раз за апошні год у выніку аварыі зьнесены памятны знак Міхаiлу Жызьнеўскаму


Ukraine - Car accident in Kyiv destroys memorial sign to Mikhail Zhyznieuski, 12Dec2016
Ukraine - Car accident in Kyiv destroys memorial sign to Mikhail Zhyznieuski, 12Dec2016

Сёньня ўначы аўтамабіль Volkswagen з днепрапятроўскімі нумарамі рэгістрацыі зьнёс памятны знак герою Нябеснай сотні, беларусу Міхаiлу Жызьнеўскаму на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Як патлумачыў кіроўца аўтамабіля, у часе руху з боку Кабінэту міністраў у бок Эўрапейскай плошчы яго падрэзаў іншы аўтамабіль, і, пазьбягаючы ўдару, ён вымушана заехаў у мэмарыял.

Кіроўца цяпер шукае сьведкаў здарэньня.

Гэта ўжо другі выпадак зьнішчэньня памятнага знаку. Сёлета ў кастрычніку кіроўца аўтамабіля Mercedes ня справіўся з кіраваньнем і ўрэзаўся ў мэмарыял. Пасьля наезду на памятны знак аўтамабіль сутыкнуўся яшчэ і з чорным Volkswagen’ам, які ехаў па сустрэчнай паласе. Але пасьля гэтага выпадку памятны знак быў адноўлены.

Памятны знак Міхаiлу Жызьнеўскаму ўсталяваны на пачатку 2014 году, фактычна адразу пасьля ягонай гібелі. Знак знаходзіцца паміж дзьвюма палосамі вуліцы Грушэўскага якраз на павароце дарогі, і кіроўцы, якія ня ведаюць гораду, не заўсёды могуць яго пабачыць і адрэагаваць на звужэньне дарогі.

У Кіеве ўжо неаднойчы ўзьнімалася пытаньне пра знос гэтага памятнага знаку, паколькі паблізу меркаванага месца гібелі Міхаiла Жызьнеўскага яму ўсталяваны помнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG