Усё-ткі наколькі глыбока Савецкі Саюз сядзіць у галовах людзей! Нават калі яны пішуць пра ўручэньне Нобэлеўскай прэміі, то сама лексыка проста патыхае тымі часамі.
Паглядзіце, якія мілыя, амаль родныя нашаму постсавецкаму вуху слоўцы: «нобелевка» (тут відавочная аналёгія з «Ленинская премия», яна ж «ленинка») і «нобком» (гэта ж амаль што «обком»!).
Калі я бачу гэтыя словы ў тэксьце, то міжволі ўяўляю сабе камісараў у скуранках, якія ўжо расстралялі швэдзкую каралеўскую сям’ю са сваіх маўзэраў і цяпер, заслаўшы даўгі стол чырвоным сукном і паставіўшы на яго графін з вадой, вырашылі пренепременно стварыць «нобком» і самім уручыць «нобелевку».
Аляксей Шэін
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org