Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літанкета Свабоды: Ярына Дашына


Ярына Дашына
Ярына Дашына

Ярына Дашына — паэтка. Нарадзілася ў вёсцы Ставы Камянецкага раёну. Мае адукацыю філёляга і практычнага псыхоляга. Працуе галоўным бібліёграфам у аддзеле краяўзнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Берасьцейскай абласной бібліятэкі імя М. Горкага. Аўтар кнігі паэзіі «Графіці на сэрцы». Асобныя вершы перакладаліся на рускую, украінскую, польскую, баўгарскую, нямецкую і швэдзкую мовы.

1. Для каго вы пішаце? (Хто ваш ідэальны чытач?)

Для таго, хто здольны «настроіцца» на тэкст і падтэкст.

2. Дзе вам найлепш пішацца, і калі?

У абсалютнай глыбокай адзіноце, якой аддаесься цалкам.

3. Аўтарам якой ужо напісанай кнігі вы хацелі б быць?

Ніякай. Нельга несьці адказнасьць за кагосьці, акрамя сябе.

4. Які літаратурны герой найбольш падобны да вас?

«Ніцма ляжыш
I ў глыбокім сьненьні
Хаваеш сваю душу...»

Скажам, мне б хацелася недзе асацыявацца з разанаўскай Глінай.

5. Хто ваш улюбёны пісьменьнік?

Васіль Сіманенка. Адно з самых яскравых і незабыўных уражаньняў ад вершаў.

6. Што вы цяпер чытаеце?

На працы адсочваю творчасьць пісьменьнікаў-берасьцейцаў. Дома чытаю «ARCHE», дакладней перачытваю «Мэмуары гейшы» Артура Голдэна.

7. На якіх замежных мовах (расейская ня лічыцца) вы можаце чытаць?

Чытаць і разумець прачытанае магу на польскай, украінскай, на ангельскай са слоўнікам.

8. Якая ваша найбольш улюбёная кніга з напісаных вамі?

Даволі крытычна стаўлюся да напісанага. Цяжка вызначыць нават асобныя ўлюбёныя вершы ўласнага напісаньня. Можа быць толькі некаторыя вобразы і тое, што прыхавана за імі...

9. Якую кнігу вам яшчэ хочацца напісаць?

Прысьвечаную блізкім і дарагім людзям.

10. Калі вы адчуваеце сябе найбольш свабоднай?

Калі веру ў тое, што раблю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG