«Мы выказваем нашу глыбокую занепакоенасць у сувязі з расейскім вайсковым узмацненьнем у Сырыі і асабліва з нападамі расейскіх ВПС на Хаму, Хомс і з учорашняга дня — Ідліб, якія прывялі да ахвяраў сярод мірных жыхароў і не былі накіраваныя супраць «Ісламскай дзяржавы», — гаворыцца ў распаўсюджаным МЗС Турэччыны дакумэнце.
«Гэтыя ваенныя дзеяньні ўяўляюць сабой далейшую эскаляцыю і будуць спрыяць толькі большаму экстрэмізму і радыкалізацыі. Мы заклікаем Расейскую Федэрацыю неадкладна спыніць свае атакі на сырыйскую апазыцыю і мірных грамадзян і засяродзіць свае сілы на барацьбе з „Ісламскай дзяржавай“», — адзначаецца ў заяве.