Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макейн: Умяшаньне Расеі ўскладніць гэтую жахлівую вайну


Джон Макейн (John McCain), архіўнае фота
Джон Макейн (John McCain), архіўнае фота

Старшыня сэнацкага камітэту ЗША па ўзброеных сілах Джон Макейн, выступаючы сёньня ў Вашынгтоне, пракамэнтаваў авіяўдары Расеі ў Сырыі.

«Умяшаньне Расеі ў Сырыі працягне і ўскладніць гэтую жахлівую вайну, і асноўныя выгоды атрымае „Ісламская дзяржава“, якая падсілкоўваецца этнічнымі і сэктанцкімі падзеламі, якія культываваліся прэзыдэнтам Сырыі Башарам Асадам.

Гэта трагічна, што мы дасягнулі гэтай кропкі — сырыйскі канфлікт, у выніку якога былі зьнішчаныя больш за 200 тысяч чалавек, прывёў да самага вялікага ў Эўропе з часоў Другой усясьветнай вайны крызісу з уцекачамі, спарадзіў дзесяцітысячнае тэрарыстычнае войска, а цяпер стварае плятформу для расейскага самадзержца, да якога далучыцца іранская тэакратыя, каб падтрымаць сырыйскага дыктатара. Так не павінна было быць. Але гэта непазьбежны вынік пустых словаў, перасячэньня „чырвоных ліній“, заплямленага маральнага ўплыву і поўнай адсутнасьці амэрыканскага лідэрства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG