Расея дасьць Беларусі адтэрміноўку па плацяжах па дзейных крэдытах да 2016 году.
Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да сустрэчы ўрадаў дзьвюх краін.
У дакумэнце таксама адзначаецца, што Беларусь цалкам выконвае свае бягучыя фінансавыя абавязаньні, паведамляе ТАСС.
У сакавіку 2015 году было падпісана пагадненьне аб выдзяленьні Беларусі крэдыту на 110 млн даляраў, а ў ліпені — яшчэ на 760 млн даляраў.