Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка «даў указаньні» па мяжы зь Літвой, якія — невядома


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

«Сытуацыя на беларуска-літоўскай мяжы» была абмеркаваная падчас даклада Аляксандру Лукашэнку старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Канстанціна Моластава 7 лістапада.

«Галоўная тэма — сытуацыя на беларуска-літоўскай мяжы», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, які «даў указаньні ў дачыненьні да дзеяньняў беларускіх памежнікаў на мяжы зь Літвой», перадае Pozirk.

«У бліжэйшыя дні» анансаваная праца паводле іх.

Пры гэтым сутнасьць указаньняў не раскрываецца. Фота- і відэаматэрыялы з сустрэчы не апублікаваны. Не пазначана таксама, дзе і ў якім фармаце яна прайшла — 7 лістапада Лукашэнка наведваў Гомельскую вобласьць.

Пасьля закрыцьця Літвой памежных пераходаў зь Беларусьсю, на беларускім баку застаюцца 400 літоўскіх фур. Менск адмовіў Вільні ў магчымасьці іх вяртаньня на дадзеным этапе, вынікае з заявы прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова ад 6 лістапада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG