Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына заявіла, што ў Беларусі заўсёды працуюць над тым, каб выбары былі прызнаныя Захадам.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс-Захад.
«Мы заўсёды працуем на прызнаньне. Усё залежыць ад краін Захаду», — заявіла Ярмошына журналістам пасьля паседжаньня ЦВК, на якім былі зарэгістраваныя чатыры кандыдаты ў прэзыдэнты на выбарах 11 кастрычніка.
Гаворачы пра міжнародных назіральнікаў, кіраўніца ЦВК паведаміла, што на сёньня зарэгістравана 195 міжнародных назіральнікаў, зь іх 105 — назіральнікі з краін СНД, каля 40 — ад БДІПЧ АБСЭ і 9 назіральнікаў ад ПАРЭ.