Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місію АБСЭ на выбарах у Беларусі ачоліць француз


Жак Фор
Жак Фор

Францускі дыплямат Жак Фор ачоліць місію назіральнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

У складзе групы будзе каля 40 доўгатэрміновых і каля 400 кароткатэрміновых назіральнікаў.

26 жніўня кіраўнік місіі правядзе ў Менску першую прэсавую канфэрэнцыю.

Жак Фор нарадзіўся ў 1947 годзе. Ён валодае ангельскай, нямецкай, кітайскай, польскай, расейскай і славацкай мовамі.

Працаваў у цэнтральным апараце МЗС Францыі, а таксама ў амбасадах сваёй краіны ў Манголіі і Польшчы. Быў амбасадарам у Альбаніі, Эстоніі, Славаччыне, Украіне.

Намесьнікам кіраўніка місіі прызначаны Гаральд-Хартваг Епсэн з Даніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG