Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадзіджа Ісмаілава атрымала праваабарончую прэмію


Хадзіджа Ісмаілава ў 2012 годзе
Хадзіджа Ісмаілава ў 2012 годзе

Журналістка Радыё Свабода Хадзіджа Ісмаілава з Азэрбайджану стала адным з чатырох ляўрэатаў прэстыжнай праваабарончай прэміі імя Элісан Дэ Форж.

Тры іншыя ляўрэаты паходзяць з Малайзіі, Сырыі і Ўганды.

«Прыз імя Элісан Дэ Форж прысуджаецца тым, хто сьмела змагаецца за правы чалавека, часта ў небясьпечных абставінах і зь вялікімі асабістымі ахвярамі» — сказаў Кенэт Рот, выканаўчы дырэктар праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

Элісан Дэ Форж амаль 20 гадоў была старэйшым кансультантам Human Rights Watch і загінула ў авіякатастрофе ў 2009. Яна была вядучым экспэртам па пытаньнях генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Прэмія яе імя заснаваная ў памяць яе выдатных заслуг для абароны правоў чалавека.

У Баку працягваецца суд над Хадзіджай Ісмаілавай, які яна лічыць помстай уладаў за яе журналісцкія расьсьледаваньні фактаў карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады. Ісмаілава знаходзіцца ў зьняволеньні ад 5 сьнежня 2014 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG