Сустрэліся суседзі на лецішчы, пра крызыс размаўляюць.
— Кнігі ніхто не купляе, няма ў людзей грошай, — перажывае адна суседка.
— А ў мяне пляменьнік рэстарацыі свае зачыняе, нявыгадна, — апавядае другая.
— А маёй дачцэ ніякі крызіс ня рупіць, — ганарыцца сусед, — яна лягапэд. Даўней дзіця народзіцца — мама яму песьні сьпявае, размаўляе зь ім, а цяпер занурыцца ў экран тэлефона ці кампутара. А тады ў чаргу да лягапэда.
Аксана Спрынчан
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1