«Сяргей Навумчык робіць грунтоўную і істотную працу. І ўспаміны ўдзельніка падзеяў, і тлумачэньне сваёй партыйнай ці палітычнай пазыцыі — усё гэта варта пісаць і выдаваць. Гэта вельмі значны ўнёсак у тое, каб зразумець і тое, што адбывалася, і тое, што з гэтага атрымалася.
94-ты
Кніга аб празьмерных спадзяваньнях і расчараваньнях беларускай дэмакратыі
• У сьне Прадмова Аляксандра Лукашука да кнігі Сяргея Навумчыка
• Мапа, компас і Навумчык, або Вяртаньне ў памяць сваю. Уладзімер Арлоў піша пра новую кнігу Сяргея Навумчыка
• Івонка Сурвіла: Навумчык піша пра тое, што перажыў
• Зянон Пазьняк: кніга Навумчыка не дазваляе замаўчаць Адраджэньне
• Уладзімер Мацкевіч: Навумчык ня кажа, чаму Адраджэньне прайграла
• Анатоль Лябедзька: Навумчык піша сучасную гісторыю Беларусі
Спампаваць кнігу «Дзевяноста чацьверты» (PDF. 3,4 Мб)
Відэатрансьляцыя прэзэтнацыі
Іншая справа, што тлумачэньні Сяргея Навумчыка ангажаваныя. Справа ў тым, што ў Сяргея вельмі яскравая пазыцыя адносна падзеяў тых часоў. З патасу, якім ён кіруецца ў сваіх кнігах, немагчыма зразумець, чаму ўсё ж мы апынуліся ў такім стане і чаму Адраджэньне прайграла. І гэта галоўная прэтэнзія да яго тэкстаў.
Сяргей — вельмі дасканалы і дасьціпны ў тым, каб быць гістарычна карэктным. Але што тычыцца тлумачэньняў, тут я бачу недахоп. Зразумела, ён выкліканы зусім ня бракам паліталягічных ведаў. Паліталёгія ня мае ніякага такога спэцыфічнага мэтаду, які быў бы недаступны любому гуманітарыю. Хіба менавіта ў інтэрпрэтацыях і тлумачэньнях, і магчыма ў адсутнасьці крытычнага стаўленьня да падзеяў. Я разумею, што ніякі крытык ня можа пазначыць як хібу тое, што Навумчык ангажаваны ў БНФ. Іншая справа, што крытычнае стаўленьне — гэта не апалягетыка той ці іншай палітычнай сілы. Апалягетыка заўсёды выпуклівае пэўных асобаў, пэўныя дзеяньні і не дае магчымасьці крытычна да іх паставіцца.
Таму ангажаванасьць Навумчыка гэта добра, гэта дадае пэрсанальнасьці яго кнігам, зь якімі трэба абавязкова знаёміцца, зь якіх трэба выцягваць матэрыял. Зь іншага боку, калі б тады Адраджэньне выйграла, калі б БНФ прыйшоў да ўлады, то тады б і апалягетыка, якая ёсьць у кнігах Навумчыка, была б не такой шкоднай. Але ж мы прайгралі ўсё цалкам і зараз маем 20 гадоў, выкінутых з гісторыі. Мы павінны быць удзячныя БНФ і яго дзеячам за тое, што маем хоць нейкую незалежнасьць, але мы павінна таксама аналізаваць тыя чыньнікі, празь якія БНФ не перамог».
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе» выйшла новая кніга Сяргея Навумчыка «Дзевяноста чацьверты». Прэзэнтацыя сёньня, 23-га сакавіка, а 18-й у сядзібе БНФ у Менску, вуліца Чарнышэўскага, 3.