Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: Навумчык піша сучасную гісторыю Беларусі


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП і ўдзельнік падзей, апісаных у новай кнізе Сяргея Навумчыка «Дзявяноста чацьвёрты», Анатоль Лябедзька лічыць, што аўтар — адзін з тых, хто перадасьць будучым пакаленьням гісторыю незалежнай Беларусі.

«Чым больш будзе кніг пра сучасную гісторыю Беларусі, тым лепш. Вядома, постаць аўтара заўсёды прысутнічае і нейкі суб’ектывізм заўсёды мае права на існаваньне. Але вельмі важна, што кніга „Дзевяноста чацьвёрты“, як і папярэдняя, напісаная ўдзельнікам падзеяў. Сяргей Навумчык піша пра падзеі і факты, якія сам бачыў, а гісторыя пазьней ужо дасьць больш глыбокія ацэнкі. Жыцьцё вельмі імклівае, таму вельмі добра, што Сяргей знаходзіць час для напісаньня кніг пра сучасную гісторыю. Зараз якраз тчэцца палатно пад назвай „Беларусь“, яно цяпер амаль чыстае, ствараецца акурат зараз. Я вельмі вялікі прыхільнік, каб такога кшталту кніг — аб’ектыўных, суб’ектыўных — было як мага больш. Хай будуць розныя аўтары, розныя інтэрпрэтацыі фактаў. Цяпер аўтары, у тым ліку Сяргей Навумчык, могуць дыскутаваць паміж сабой, спрачацца, прапаноўваць розныя трактоўкі і бачаньні гістарычных фактаў. Гэта вельмі каштоўна. Я вельмі хачу, каб мае калегі па Вярхоўным Савеце 12-га і 13-га скліканьняў знайшлі магчымасьць, сілы і рэсурсы, каб пакінуць свае ўспаміны, свой погляд. Гэта вельмі істотна для тых пакаленьняў, якія цяпер падрастаюць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG