У 40 з 50 недружалюбных ў адносінах да хрысьціян краін асноўным нэгатыўным фактарам зьяўляецца ісламскі экстрэмізм, гаворыцца ў штогадовым дакладзе пра перасьлед хрысьціян у сьвеце.
Паводле зьвестак брытанска-ірляндзкай арганізацыі Open Doors, зыход хрысьціян з тэрыторый на Блізкім Усходзе з-за баевікоў «Ісламскай дзяржавы» ўзмацніўся ў 2014 годзе.
Амаль 2,5 тысячы хрысьціян былі забітыя з-за сваёй веры ў Нігерыі – больш, чым у любой іншай краіне, сьцьвярджае Open Doors.
Дзевяць з 12 краін з найбольшай пагрозай для хрысьціян знаходзяцца ў Афрыцы.
Аднак найбольш небясьпечнай краінай для хрысьціян у дакладзе названая Паўночная Карэя.