Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
У межах кампаніі праваабаронцы Amnesty International, сустракаючыся з рознымі групамі насельніцтва Швайцарыі, распавядаюць пра грубыя парушэньні правоў чалавека ў краіне, дзе праходзіць спартыўная падзея сусьветнага маштабу, і зьбіраюць подпісы пад пэтыцыяй з заклікам да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх вязьняў сумленьня ў Беларусі, а таксама да адмены сьмяротнага пакараньня і ўсіх рэпрэсіўных законаў:
«Кампанія, якую мы цяпер праводзім, — гэта працяг леташняй кампаніі па адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і працяг працы па падтрымцы вязьняў сумленьня, — кажа Ірыс Бішаф, краінавы каардынатар цэнтральнага офіса Amnesty International у Швайцарыі. — Акрамя таго, інфармаваць пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі для нас вельмі важна, Беларусь — адзін з асноўных напрамкаў працы швайцарскага аддзяленьня Amnesty International».
Amnesty International ня раз выкарыстоўвала маштабныя спартыўныя мерапрыемствы, каб прыцягнуць увагу СМІ і грамадзкасьці да сытуацыі ў краіне іх правядзеньня, у прыватнасьці, да сытуацыі з правамі чалавека. Так было і пры правядзеньні Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы, і падчас Алімпіяды ў Пэкіне.
Гэтым разам, зьвяртаючыся да сваіх грамадзянаў, швайцарскія праваабаронцы падкрэсьліваюць, што ў Беларусі праваабаронцаў і актывістаў апазыцыі перасьледуюць і асуджаюць на доўгія тэрміны турэмнага зьняволеньня, што рэпрэсіўныя законы абмяжоўваюць свабоду выказваньня думак і свабоду аб’яднаньняў, што пад няспынным запалохваньнем і перасьледам жывуць актывісты няўрадавых арганізацый.