З аднаго такога ліста пачну сёньняшнюю размову. Наш даўні аўтар Ігнат Гавенскі з Полацку піша:
Беларусь у сёньняшнім выглядзе, сапраўды, больш падобная да расейскага пратэктарату, чым да незалежнай дзяржавы з самастойнай унутранай і вонкавай палітыкай. І тым ня менш нават фармальны статус незалежнай дзяржавы надзвычай каштоўны для нацыі — калі не для цяперашніх пакаленьняў, дык для наступных. Ня будзе гэтага статусу — шанцы на аднаўленьне паўнацэннай незалежнасьці і дзяржаўнасьці, на новае нацыянальнае адраджэньне шматкроць зьнізяцца.
✉ ✉ ✉
Іншы погляд на ўкраінскія падзеі — у нашага слухача Барыса Руцько зь Менску. У сваім новым лісьце ён практычна паўтарае ўсе асноўныя пастуляты расейскай прапаганды, якія ў гэтыя дні круглыя суткі гучаць на ўсіх маскоўскіх тэлеканалах:
Незразумела, спадар Барыс, пра якіх «наймітаў з Захаду», якія нібыта ваююць на баку Кіева, вы пішаце. Можа, маеце на ўвазе некалькіх вайсковых экспэртаў АБСЭ, якіх узялі ў закладнікі баевікі ў Славянску? А вось пра тое, што данецкіх сэпаратыстаў падбухторваюць і накіроўваюць штатныя расейскія афіцэры — вядома дакладна. Гэты сцэнар захопу ўлады быў апрабаваны ў Крыме і цяпер ажыцьцяўляецца ў Данецкай ды Луганскай абласьцях...
Увогуле, з пункту гледжаньня міжнароднага права сытуацыя відавочная. І няўжо вас, спадар Барыс, не турбуе, напрыклад, тое, што дзеяньні Расеі, накіраваныя на анэксію чужых тэрыторыяў, не падтрымлівае ніводная цывілізаваная краіна сьвету? Нават аўтарытарны беларускі рэжым — ледзь не адзіны пасьлядоўны саюзьнік Масквы — яўна напалоханы гэтай сытуацыяй і спрабуе засьцерагчы сябе ад празьмерна шчыльных абдымкаў так званага «старэйшага брата».
✉ ✉ ✉
Новы ліст ад нашага даўняга слухача і аўтара Паўла Саца зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну таксама прасякнуты трывогай за будучыню Ўкраіны як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы:
Якраз апошнімі днямі зьявіліся паведамленьні, што пастаўкі вады на паўвостраў, якія ажыцьцяўляліся праз Паўночна-Крымскі канал, рэзка абмежаваныя. Расейскія і новыя крымскія ўлады абвінавачваюць Кіеў ледзь не ў генацыдзе. Хоць выглядала б прынамсі дзіўна, калі б пасьля анэксіі забесьпячэньне паўвострава вадой з тэрыторыі мацерыковай Украіны ажыцьцяўлялася б у ранейшым рэжыме. Не сумняюся, што дняпроўская вада ў Крым у хуткім часе пацячэ, вось толькі кошты яе будуць зусім не сымбалічнымі, як раней. Калі Расея лічыць прымальным выстаўляць Кіеву цэны на газ вышэйшыя, чым сярэднеэўрапейскія, то чаму Кіеў ня можа гэтак жа паступіць з цэнамі на водныя рэсурсы для дэ-факта расейскага рэгіёну?
✉ ✉ ✉
На заканчэньне — ліст Аляксандра Лешыка з Баранавічаў пра некаторыя рэаліі жыцьця ў тыповым беларускім горадзе:
Наконт захапленьня фатасправай і нараканьняў на тое, што гандаль і сфэра паслугаў перасталі ўлічваць інтарэсы ўладальнікаў плёначных фотакамэр... Што зробіш, спадар Аляксандар: прагрэс новых тэхналёгіяў тут надзвычай імклівы. А перавагі лічбавых фотаапаратаў настолькі відавочныя, што ў іхных плёначных папярэднікаў не засталося ніякіх шанцаў на роўнае суперніцтва. Зрэшты, часам мода на рэтра вяртаецца. Для прыкладу, яшчэ нядаўна здавалася, што вінілавыя кружэлкі назаўсёды адышлі ў гісторыю — разам з грувасткімі «іголкавымі» прайгравальнікамі. Але апошнім часам адчыняюцца новыя крамы, якія гандлююць менавіта «вінілам»... Выявілася, што існуе шырокае кола мэляманаў, якое працягвае захоўваць цёплыя настальгічныя пачуцьці менавіта да такіх кружэлак. Хто ведае, магчыма, празь нейкі час такая ж гісторыя здарыцца і з плёначнымі фотакамэрамі...
Дзякуй усім, хто знайшоў час для ліста на Свабоду.
Пішыце нам, адрас ранейшы: Менск-5, паштовая скрынка 111.
Праграма «Паштовая скрынка 111» выходзіць у эфір кожную сераду.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by.
«Захад павінен тэрмінова адмовіцца ад ілюзіяў і пачаць глядзець на Лукашэнку як на аднаго з генэралаў расейскай арміі.
Сапраўды, тыя, хто лічыць, што Расея можа выкарыстаць украінскі сцэнар у Беларусі, кажуць вялікае глупства. У сапраўднасьці Масква свой імпэрскі сцэнар у Беларусі ажыцьцявіла даўно — 20 год таму. Калі Расея — гэта бэнзакалёнка, якая лічыць сябе дзяржавай, то Лукашэнка — гэта расейскі генэрал-губэрнатар, які лічыць сябе прэзыдэнтам незалежнай краіны. Фармальны незалежны статус Беларусі дае Маскве некаторыя выгады. Напрыклад, зь яго дапамогай можна абыходзіць эканамічныя санкцыі, вырашаць іншыя цёмныя справы... Іншая рэч, што зь цягам часу Беларусь для Расеі ўсё больш ператвараецца ў своеасаблівую чорную дзіру. Разьдзьмутыя міліцыя, КДБ, чырвоны дырэктарат няспынна патрабуюць аднаго: дайце грошай! І колькі ні дай — усё мала. Калі Крамлю ўрэшце надакучыць гэты маскарад пад назвай „Незалежная Рэспубліка Беларусь“ — то тут жа ў Менску зьявяцца ня толькі „зялёныя чалавечкі“, але і зялёныя танкі...
Тое, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне і вакол яе, шмат у чым тлумачыцца імкненьнем Пуціна пажыцьцёва заставацца прэзыдэнтам на тле ўсё больш яўных эканамічных праблемаў Расеі. Расейская эканоміка ідзе на дно — і гэта пры высокіх цэнах на нафту. А тут яшчэ гіганцкае марнатраўства дзеля правядзеньня Алімпіяды ў Сочы... Калі з хлебам дрэнна, дык самы раз рабіць стаўку на нізкія пачуцьці электарату, на маленькую пераможную вайну. Паглядзіце, як расейскія СМІ разгайдалі імпэрскія настроі, якая гістэрыка пануе на расейскіх тэлеканалах...
Сучасная Расея — гэта д’ябальская бомба. Калі яе не абясшкодзіць, можа здарыцца сусьветная ядзерная вайна. Таму патрэбныя і міжнародныя санкцыі, і ўмацаваньне НАТО. Угаворы тут праблему ня вырашаць».

«Відаць па ўсім, у хуткім часе цярпеньню Расеі настане канец. Паколькі ва Ўкраіне на баку фашысцка-тэрарыстычнага рэжыму ваююць найміты з Захаду — значыць, і расейскія войскі могуць быць уведзеныя на паўднёвы ўсход Украіны. Калі ў Данбасе зьявяцца ахвяры кіеўскага рэжыму, дык Расея сядзець склаўшы рукі ня будзе. Самі грамадзяне Расеі прымусяць Пуціна аддаць загад на ўвод войскаў для абароны людзей у гэтым рэгіёне. І гэта правільна, справядліва, сумленна.
А любыя перамовы ў гэтай справе з удзелам ЗША ды Эўразьвязу — толькі зацягваньне часу. Ні Брусэлю, ні Вашынгтону, ні Кіеву верыць нельга — гэтак жа, як у свой час Гітлеру.
Апроч таго, калі кіеўская хунта адважыцца на кровапраліцьце, Расея павінна ўвесьці супраць яе самыя жорсткія санкцыі. А я б яшчэ ўвёў і супраць Прыбалтыкі, Польшчы, у цэлым супраць Захаду і ЗША — бо менавіта празь іх сёньня ва Ўкраіне пануе хаос.
Расея нікому не пагражае — адрозна ад НАТО. Вось гэты агрэсіўны блёк павінен быць ліквідаваны».
А любыя перамовы ў гэтай справе з удзелам ЗША ды Эўразьвязу — толькі зацягваньне часу. Ні Брусэлю, ні Вашынгтону, ні Кіеву верыць нельга — гэтак жа, як у свой час Гітлеру.
Апроч таго, калі кіеўская хунта адважыцца на кровапраліцьце, Расея павінна ўвесьці супраць яе самыя жорсткія санкцыі. А я б яшчэ ўвёў і супраць Прыбалтыкі, Польшчы, у цэлым супраць Захаду і ЗША — бо менавіта празь іх сёньня ва Ўкраіне пануе хаос.
Расея нікому не пагражае — адрозна ад НАТО. Вось гэты агрэсіўны блёк павінен быць ліквідаваны».
Незразумела, спадар Барыс, пра якіх «наймітаў з Захаду», якія нібыта ваююць на баку Кіева, вы пішаце. Можа, маеце на ўвазе некалькіх вайсковых экспэртаў АБСЭ, якіх узялі ў закладнікі баевікі ў Славянску? А вось пра тое, што данецкіх сэпаратыстаў падбухторваюць і накіроўваюць штатныя расейскія афіцэры — вядома дакладна. Гэты сцэнар захопу ўлады быў апрабаваны ў Крыме і цяпер ажыцьцяўляецца ў Данецкай ды Луганскай абласьцях...
Увогуле, з пункту гледжаньня міжнароднага права сытуацыя відавочная. І няўжо вас, спадар Барыс, не турбуе, напрыклад, тое, што дзеяньні Расеі, накіраваныя на анэксію чужых тэрыторыяў, не падтрымлівае ніводная цывілізаваная краіна сьвету? Нават аўтарытарны беларускі рэжым — ледзь не адзіны пасьлядоўны саюзьнік Масквы — яўна напалоханы гэтай сытуацыяй і спрабуе засьцерагчы сябе ад празьмерна шчыльных абдымкаў так званага «старэйшага брата».
✉ ✉ ✉
Новы ліст ад нашага даўняга слухача і аўтара Паўла Саца зь вёскі Асавая Маларыцкага раёну таксама прасякнуты трывогай за будучыню Ўкраіны як незалежнай дэмакратычнай дзяржавы:
«Беларускія тэлеканалы прынцыпова не гляджу — толькі ўкраінскія. Сытуацыя надзвычай пагрозьлівая — ня толькі для ўкраінцаў, але і для беларусаў. Масква яўна трызьніць пра аднаўленьне вялікай імпэрыі. Таму ўзброенае ўварваньне магчымае. Мне падаецца, на Палесьсі наш люд сустрэне акупанта са зброяй у руках. Традыцыі не забытыя, гістарычная памяць жывая. Мы хутчэй пойдзем да Польшчы, чым да Масквы, якая прынесла нам столькі пакутаў. Дзьвесьце гадоў былі пад расейскім ботам, пачынаючы з часоў Суворава... Ведаем, якія парадкі яны нам нясуць. Досыць.
А што датычыць Крыму, дык не такая вялікая гэта страта. Большасьць насельніцтва імкнулася ў Расею — няхай атрымае тое, чаго хацела. Украіне Крым прыносіў толькі страты, увесь час патрабаваў субсыдыяў з Кіева. Ну, а цяпер гэта практычна варожая тэрыторыя. Раней ім пастаўлялі дняпроўскую ваду фактычна задарма. І электраэнэргія ішла з украінскіх станцыяў па вельмі нізкіх коштах. Ну, а цяпер — як можна пастаўляць ворагу ваду і электрычнасьць? Ня ведаю, для мяне гэта выглядае абсурдам».
А што датычыць Крыму, дык не такая вялікая гэта страта. Большасьць насельніцтва імкнулася ў Расею — няхай атрымае тое, чаго хацела. Украіне Крым прыносіў толькі страты, увесь час патрабаваў субсыдыяў з Кіева. Ну, а цяпер гэта практычна варожая тэрыторыя. Раней ім пастаўлялі дняпроўскую ваду фактычна задарма. І электраэнэргія ішла з украінскіх станцыяў па вельмі нізкіх коштах. Ну, а цяпер — як можна пастаўляць ворагу ваду і электрычнасьць? Ня ведаю, для мяне гэта выглядае абсурдам».
Якраз апошнімі днямі зьявіліся паведамленьні, што пастаўкі вады на паўвостраў, якія ажыцьцяўляліся праз Паўночна-Крымскі канал, рэзка абмежаваныя. Расейскія і новыя крымскія ўлады абвінавачваюць Кіеў ледзь не ў генацыдзе. Хоць выглядала б прынамсі дзіўна, калі б пасьля анэксіі забесьпячэньне паўвострава вадой з тэрыторыі мацерыковай Украіны ажыцьцяўлялася б у ранейшым рэжыме. Не сумняюся, што дняпроўская вада ў Крым у хуткім часе пацячэ, вось толькі кошты яе будуць зусім не сымбалічнымі, як раней. Калі Расея лічыць прымальным выстаўляць Кіеву цэны на газ вышэйшыя, чым сярэднеэўрапейскія, то чаму Кіеў ня можа гэтак жа паступіць з цэнамі на водныя рэсурсы для дэ-факта расейскага рэгіёну?
✉ ✉ ✉
На заканчэньне — ліст Аляксандра Лешыка з Баранавічаў пра некаторыя рэаліі жыцьця ў тыповым беларускім горадзе:
«У савецкі час хоць і быў жорсткі ідэалягічны ўціск, але народная самадзейная культура няблага разьвівалася. І база для гэтага была. Гармонік, баян, акардэон можна было купіць па прымальных цэнах у любой краме „Культтавары“. А цяпер? Усё зьнікла. І фабрыкі музычных інструмэнтаў пазачыняліся...
Я ў савецкі час захапіўся аматарскай фатаздымкай. Набыў усё неабходнае фотаабсталяваньне. Сам праяўляў, замацоўваў, друкаваў здымкі. Фотапапера, праявіцелі, замацавальнікі, павелічальнікі — усё было ў продажы. Цяпер — днём з агнём ня знойдзеш. У нас толькі адна фотамайстэрня працуе з плёнкай, і тую, кажуць, будуць зачыняць, бо пераходзяць на лічбавыя тэхналёгіі... Вось так: якаснае спраўнае абсталяваньне трэба выкідаць. Між тым новая лічбавая камэра каштуе каля трох мільёнаў рублёў. А якасная — і яшчэ даражэй...
Многія людзі сталі жыць значна бядней, чым за камуністамі. Я ўжо неяк пісаў пра зачыненыя сталоўкі. Сям-там яны захаваліся — напрыклад, на авіярамонтным заводзе. Але многія працаўнікі туды нават не заходзяць: надта дорага. Бяруць на працу „ссабойкі“ альбо бягуць у абедны перапынак дахаты... Хіба ж гэта нармальна?
...А ў якім стане экалёгія? Торфараспрацоўкі, мэліярацыя, арашальныя сыстэмы — усё гэта загубіла мільёны гектараў лугоў, балот, лясоў. У нашых вадаёмах зьніклі ракі, вынішчана расьліннасьць. На пасеках цяпер нават улетку вымушаны падкормліваць пчол цукрам — інакш паздыхаюць. А мёд тым часам спэкулянты вязуць то з Кітая, то з Алтая, то з Башкартастану. І калі б якасны то быў мёд — дык жа не, толькі і сачы, каб не натрапіць на падробку.
За той час, што Лукашэнка пры ўладзе, пралікаў ды памылак дапушчана — мільёны. А ён тым часам ужо дваццаць год працягвае ваяваць з уласным народам — як на фронце. І пакуль што толькі перамагае».