Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікдзень — адзін на ўсіх


Субота, 19 красавіка, — апошні дзень перад адным з найгалоўнейшых рэлігійных святаў — Уваскрашэнья Хрыстова. Сёлета вернікі ўсіх канфэсій сустракаюць Вялікадзень разам.

Субота напярэдадні Вялікадня ў цэрквах, касьцёлах і малітоўных дамах — дзень споведзі і малітвы на завяршэньне вялікага посту, а таксама — дзень асьвячэньня страў на велікодны стол. Ад ранку сюды нясуць кошыкі зь велікоднымі булкамі, чырвонымі яйкамі і вяндлінай. Гутару зь людзьмі:
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:04:01 0:00
Наўпроставы лінк

Карэспандэнтка: «Прыйшлі асьвяціць яйкі — значыць, да сьвята рыхтуецеся?»

Спадарыня: «Так, канечне — пячом булкі, яйкі сьвецім. Едзем да бацькоў у вёску, а сёлета — яны да нас — гэтак сьвяткуем».

Карэспандэнтка: «А ў вашай сям’і гэтае сьвята нечым адметнае?»

Спадарыня: «Так — сёлета з намі наш маленькі сынок нованароджаны — брацік старэйшаму».

Карэспандэнтка: «А ты што ведаеш пра сьвята? Хто такі Хрыстос — чуў пра яго?»

Хлопчык: «Так — гэта Божанька, які сядзіць на сёмым небе, у яго там ёсьць царства».

Карэспандэнтка: «Будзеш у яго што-небудзь прасіць?»

Хлорчык: «Напэўна, так — здароўя для браціка».

Спадар: «Я праваслаўны, а вось жонка і дзеці — католікі».

Карэспандэнтка: «Сёлета сьвяты супалі, а калі не, то як сьвяткуеце?

Спадар: «Пераважна каталіцкія, бо я ў меншыні. Але я ня бачу прынцыповай розьніцы — у аднаго Бога верым».

Карэспандэнтка: «Радыя, што сьвяты супалі?»

Спадарыня: «Вельмі, вельмі радая — усе мае дзеці разам да мяне прыедуць, бо ў нас у сям’і і католікі і праваслаўныя».

Карэспандэнтка: «А для вашай сям’і Вялікдзень — новая мода ці даўняя традыцыя?»

Спадар: «Даўняя традыцыя і ня толькі мая, але і маіх бацькоў, цешчы зь цесьцем. Для нас гэта — шлях да аднаўленьня духоўнага да новага жыцьця».

Карэспандэнтка: «Што пажадалі бы людзям у гэтае сьвята?»

Спадар: «Перадусім веры ў Бога, добрых адносінаў адно да аднаго, а для ўсяе краіны — дабрабыту і справядлівасьці. Хрыстос Уваскрос!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG