Ганна Соўсь: Марына, раскажыце спачатку каротка, чаму вы пераехалі ў ЗША?
Марына Львова: Гэта было ў 1999 годзе. Мы пераехалі ўсёй сям’ёй — з бацькамі, мужам і маленькім сынам. Па-першае, мне не падабалася, што адбывалася ў Беларусі. Другі фактар — экалёгія пасьля Чарнобыля. Гэта былі асноўныя прычыны, але паколькі я авантурыстка па натуры, то вырашыла. што трэба пачаць усё з чыстай паперы.
Соўсь: Вы — гуманітарый, скончылі філялягічны факультэт БДУ. Што дала вам беларуская гуманітарная адукацыя, і як давялося давучвацца, перавучвацца і занава вучыцца ў ЗША, каб інтэгравацца і дасягнуць посьпеху.
Львова: З майго сёньняшняга погляду, БДУ — адна з найлепшых навучальных установаў, у якіх я вучылася ў жыцьці. Кажу гэта абсалютна сур’ёзна і лічу, што мне вельмі пашанцавала з выкладчыкамі, з прафэсарамі. А з маімі ўнівэрсытэцкімі сябрамі, якія маюць вельмі сур’ёзныя пасады і цікавыя працы ў бізнэсе, я рэгулярна бачуся і цяпер. Дзякуючы баўгарскай мове, якую я вывучала ў БДУ, а потым працавала як перакладчык у «Спадарожніку», я знайшла першую працу ў ЗША. Працавала перакладчыкам для людзей, якія ўцякалі ў тыя гады з Балканаў, бо я размаўляла і па-македонску, і крыху па-сэрбску. З майго погляду філялягічная адукацыя і адукацыя ў БДУ была нейкім сур’ёзным фундамэнтам, каб навучыцца розным сур’ёзным рэчам. Перавучвацца я вырашыла таму, што мне захацелася паглядзець, як бізнэс-адукацыя можа ўплываць на маё жыцьцё. Я працавала загадчыцай інфармацыйнага аддзелу мэдычнай кампаніі ў Бостане і шмат мела справаў з роўнымі праектамі. І калі даведалася пра праектнае кіраваньне, вырашыла, што для мяне гэта будзе вельмі цікава. Я скончыла Ўнівэрсытэт Брандэйса. Атрымала ступень магістра ў кіраваньні бізнэс-праектамі. А потым зноў вярнулася да сваёй выкладчыцкай дзейнасьці і выкладаю праектны мэнэджмэнт па-амэрыканску ў бізнэс-школах у Маскве, Менску на факультэце міжнародных адносін БДУ і бізнэс-школе пры БДУ, а таксама на Балканах. Зараз удзельнічаю ў адным вялікім праекце ААН у праграме, якая зьвяўзвае унівэрсытэты, факультэты на прасторах былога СССР і былой Югаславіі.
Мы сапраўды атрымалі ў нейкім сэнсе клясычную адукацыю. Толькі музыцы і танцам нас у БДУ не вучылі. Я ўпэўнена, што як матэматыка павінна быць у кішэні кожнага чалавека, каб у яго было лягічнае мысьленьне, так і гуманітарная адукацыя і мовы неабходныя чалавеку, каб у сёньняшнім сьвеце існаваць і дасягаць посьпеху.
Соўсь: Калі параўноўваць сыстэмы вышэйшай адукацыі ЗША і Беларусі, якія б асноўныя адрозьненьні вы адзначылі?
Львова: Я вучылася ў ЗША на магістэрскім узроўні. Галоўнае, што ў ЗША болей самастойнай працы. Выкладчык дапамагае і нейкім чынам ўплывае на дасьледаваньне, але асноўнае — гэта самастойная праца. Калі да вучобы ў ЗША вы так ніколі не працавалі, гэта робіць ваша жыцьцё больш цяжкім. Калі мы кажам пра беларускую адукацыю, то мне вельмі падабаецца шырыня філялягічнай адукацыі. Мы шмат даведаліся пра іншыя мовы, літаратуры, філязофіі, і я ўпэўнена, што гэта плюс.
Соўсь: Існуе распаўсюджанае меркаваньне, што ў ЗША дастаткова эгацэнтрычная краіна, і людзі пераважна ведаюць і вывучаюць рэчы, зьвязаныя непасрэдна з Амэрыкай. Гэта тычыцца і музыкі, і геаграфіі, і кінэматографа і шмат чаго яшчэ. Наколькі гэты стэрэатып адпавядае рэальнасьці?
Львова: Гэта стэрэатып, але доля рэальнасьці ў гэтым ёсьць. Я калі вучылася ў Унівэрсытэце Брандайса, адзін з маіх праектаў быў зьвязаны з гісторыяй Канскага кінафэстывалю. Я зрабіла паўэр пойнт прэзэнтацыю, расказала, як гэты фэстываль кожны год праходзіць у Францыі, і 15 чалавек, якія сядзелі са мной ў аўдыторыі, амэрыканцы зь якімі я вучылася, і прафэсарка, ня ведалі, што такое Канскі фэстываль. Яны мяне запыталі потым: «А навошта ён патрэбны, калі ёсьць Оскар». І я кажу пра ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе, а не пра людзей, якія працуюць на бэнзазапраўцы ці ў кавярні. Але за апошнія 10 гадоў з інтэрнэтам жыцьцё мяняецца, і ўсё больш амэрыканцаў разумеюць, што астраўная мэнтальнасьць — гэта не зусім цікавая справа. Усё больш людзей цікавяцца жыцьцём за мяжой, чытаюць кнігі ня толькі амэрыканскіх аўтараў. Усё больш амэрыканцаў пачынаюць вучыцца за мяжой, амаль ўсе унівэрсытэты прапаноўваюць праграму «сэмэстар за мяжой», і ўсё болей амэрыканцаў едуць у Эўропу. Я бачыла іх у Беларусі і Расеі.
Соўсь: Вы заснавалі школу International School of Advanced Learning, якая дапамагае моўнай і прафэсійнай інтэграцыі ў ЗША, ў тым ліку беларусам і жыхарам іншых постсавецкіх краінаў. Наколькі запатрабаваныя такая форма навучаньня?
Львова: Яна становіцца ўсё больш і больш запатрабаванай. Адукацыя ў ЗША становіцца ўсё больш і больш дарагой. Атрымліваецца, што маладыя людзі пасьля каледжу ня маюць яшчэ нармальнай спэцыяльнасьці, але яны ўжо ўзялі крэдытаў на 200 тысячаў даляраў і ня ведаюць, калі змогуць іх аддаць. Наша ідэя палягае ў тым, што мы дапамагаем з мовай людзям, якія прыяжджаюць з розных краінаў. І ня проста з мовай, каб яны маглі пайсьці ў краму і паразумецца, а мовай, якая дапаможа ім у прафэсійнай дзейнасьці. У нас ёсьць курсы ангельскай для людзей, якія займаюцца бізнэсам, фінансамі і якія мараць знайсьці інвэстараў у ЗША. І таксама ёсьць некалькі праграм, якія датычацца інфармацыйных тэхналёгій. Галоўная ідэя — адукацыя, якая людзям па кішэні. Гэта ня будзе каштаваць страшэнных грошай, яны змогуць атрымаць адукацыю, сэртыфікат, а таксама знайсьці працу. У гэтым сэнсе жыхары краінаў былога СССР, ураджэнцы Беларусі знаходзяцца ў больш прывілегіраваным становішчы, бо ў іх добры фундамэнт адукацыі. Яны даволі хутка, асабліва калі маюць матывацыю, пачынаюць інтэгравацца ў амэрыканскае жыцьцё. Наша школа павінна дапамагчы ім зрабіць гэта з большай якасьцю і меншымі грашыма.
Соўсь: Вы гаворыце пра перавагі беларусаў у параўнаньні з грамадзянамі якіх краінаў?
Львова: Я кажу пра краіны Лацінскай Амэрыкі, жыхары якіх прыяжджаюць цяпер у ЗША ў вялікай колькасьці. Мы можам параўнаць беларусаў з кітайцамі і карэйцамі, якія зараз зьяўляюцца сур’ёзнай пагрозай для усіх амэрыканскіх студэнтаў, таму што так, як яны вучацца, ня вучыцца ніхто. У нас ёсьць нейкі жарт, што ў Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт жыхары Кітаю прыходзяць са сваімі ложкамі, бо яны вучацца 24 гадзіны на суткі. А што тычыцца эўрапейцаў, то беларусы вылучаюцца найперш тым, што яны вельмі добрыя студэнты. Больш за тое, у бостанскім эмігранцкім асяродзьдзі пра менчукоў існуе легенда, што мы самыя спрытныя, найбольш хуткія, можам хутка знайсьці добрую працу, і ня толькі выпускнікі Менскага радыётэхнічнага ўнівэрсытэту, але і ўсіх іншых. Мае сябры з Масквы, Адэсы і Кіева кажуць: «Вы ж зь Менску, у вас усё найлепшае».
Соўсь: У Беларусі няшмат людзей гавораць па-ангельску. Гэта тлумачыцца многімі фактарамі. На вашую думку, што трэба найперш зьмяніць у беларускай сыстэме адукацыі, каб беларусы зь дзяцінства гэтак жа свабодна гаварылі на замежных мовах, як і большасьць эўрапейцаў?
Львова: Найперш я спыніла б рабіць дубляж замежных фільмаў у кіно. Ва ўсіх эўрапейскіх краінах ніхто не дублюе кіно голасам, заўсёды ёсьць субцітры. Мае студэнты з эўрапейскіх краінаў вельмі добра разумеюць ангельскую і вельмі хутка пачынаюць гаварыць. Другое, ёсьць праблема, якая тычыцца ўсёй постсавецкай прасторы, і Беларусі таксама. Ёсьць нейкі жах пачаць гаварыць. У лінгвістыцы ёсьць такі панятак — лінгвістычнае нахабства, і трэба гэта займець. Размаўляйце, ніякіх праблемаў, размаўляйце нават з памылкамі, але трэба навучыцца не баяцца гаварыць на іншай мове. Гэта нейкі бар’ер, які нашы людзі вельмі цяжка пераадольваюць. Але сытуацыя мяняецца. Большасьць маіх студэнтаў ў БДУ маюць бліскучую ангельскую мову. Але яны штодня працуюць ў асяродку, дзе штодня патрэбная камунікацыя па-ангельску.
Соўсь: Я скончыла школу 25 гадоў таму, і з маіх аднаклясьнікаў чацьвёртая частка жыве за мяжой, у тым ліку ў ЗША. Гэтая эміграцыя часта ня можа быць зафіксаваная дзяржавай, паколькі некаторыя захоўваюць беларускія пашпарты і рэгістрацыю. Як на вашае ўражаньне, наколькі шмат актыўных, добра адукаваных людзей зьехалі зь Беларусі і ніяк не зьвязваюць сваю будучыню з гэтай краінай?
Львова: Бостан — ня самы беларускі горад у ЗША. У Чыкага, Нью-Ёрку болей беларусаў. Я бачу, што шмат моладзі з адукацыяй ў галіне інфармацыйных тэхналёгій, з юрыдычнай адукацыяй зьяжджаюць у Амэрыку і знаходзяць свой лёс тут і ў Канадзе. Я думаю, што працэнтаў 20-25 ад пакаленьня тых, каму зараз ад 35 да 45 гадоў, зьехала. Такое ў мяне ўражаньне. Але кожны раз, калі я вяртаюся ў Беларусь і бачу маіх новых студэнтаў, я сапраўды зьдзіўляюся. Кожнае новае пакаленьне прыносіць шмат энэргічных, амбіцыйных, адукаваных маладых людзей, якія хочуць вучыцца за мяжой, якія хочуць застацца за мяжой. Але я бачу і шмат людзей, які хочуць вярнуцца ў Беларусь і працаваць у сваёй краіне. Увогуле гэта люкс — жыць у сваёй краіне, размаўляць на сваёй роднай мове, і езьдзіць працаваць у другія краіны і зноў вяртацца. Я лічу, што будзе дзень, калі многія з нас вернуцца на радзіму, каб працаваць і жыць там. Вельмі на гэта спадзяюся. Таму мая сёньняшняя місія — дапамагаць людзям, якія прыяжджаюць у ЗША вучыцца і і карыстацца ўсім, што гэтая краіна можа даць...
Марына Львова: Гэта было ў 1999 годзе. Мы пераехалі ўсёй сям’ёй — з бацькамі, мужам і маленькім сынам. Па-першае, мне не падабалася, што адбывалася ў Беларусі. Другі фактар — экалёгія пасьля Чарнобыля. Гэта былі асноўныя прычыны, але паколькі я авантурыстка па натуры, то вырашыла. што трэба пачаць усё з чыстай паперы.
Соўсь: Вы — гуманітарый, скончылі філялягічны факультэт БДУ. Што дала вам беларуская гуманітарная адукацыя, і як давялося давучвацца, перавучвацца і занава вучыцца ў ЗША, каб інтэгравацца і дасягнуць посьпеху.
шмат моладзі з адукацыяй ў галіне інфармацыйных тэхналёгій, з юрыдычнай адукацыяй зьяжджаюць у Амэрыку і знаходзяць свой лёс тут і ў Канадзе. Я думаю, што працэнтаў 20-25 ад пакаленьня тых, каму зараз ад 35 да 45 гадоў, зьехала
Мы сапраўды атрымалі ў нейкім сэнсе клясычную адукацыю. Толькі музыцы і танцам нас у БДУ не вучылі. Я ўпэўнена, што як матэматыка павінна быць у кішэні кожнага чалавека, каб у яго было лягічнае мысьленьне, так і гуманітарная адукацыя і мовы неабходныя чалавеку, каб у сёньняшнім сьвеце існаваць і дасягаць посьпеху.
Соўсь: Калі параўноўваць сыстэмы вышэйшай адукацыі ЗША і Беларусі, якія б асноўныя адрозьненьні вы адзначылі?
Львова: Я вучылася ў ЗША на магістэрскім узроўні. Галоўнае, што ў ЗША болей самастойнай працы. Выкладчык дапамагае і нейкім чынам ўплывае на дасьледаваньне, але асноўнае — гэта самастойная праца. Калі да вучобы ў ЗША вы так ніколі не працавалі, гэта робіць ваша жыцьцё больш цяжкім. Калі мы кажам пра беларускую адукацыю, то мне вельмі падабаецца шырыня філялягічнай адукацыі. Мы шмат даведаліся пра іншыя мовы, літаратуры, філязофіі, і я ўпэўнена, што гэта плюс.
Соўсь: Існуе распаўсюджанае меркаваньне, што ў ЗША дастаткова эгацэнтрычная краіна, і людзі пераважна ведаюць і вывучаюць рэчы, зьвязаныя непасрэдна з Амэрыкай. Гэта тычыцца і музыкі, і геаграфіі, і кінэматографа і шмат чаго яшчэ. Наколькі гэты стэрэатып адпавядае рэальнасьці?
Львова: Гэта стэрэатып, але доля рэальнасьці ў гэтым ёсьць. Я калі вучылася ў Унівэрсытэце Брандайса, адзін з маіх праектаў быў зьвязаны з гісторыяй Канскага кінафэстывалю. Я зрабіла паўэр пойнт прэзэнтацыю, расказала, як гэты фэстываль кожны год праходзіць у Францыі, і 15 чалавек, якія сядзелі са мной ў аўдыторыі, амэрыканцы зь якімі я вучылася, і прафэсарка, ня ведалі, што такое Канскі фэстываль. Яны мяне запыталі потым: «А навошта ён патрэбны, калі ёсьць Оскар». І я кажу пра ўнівэрсытэцкае асяродзьдзе, а не пра людзей, якія працуюць на бэнзазапраўцы ці ў кавярні. Але за апошнія 10 гадоў з інтэрнэтам жыцьцё мяняецца, і ўсё больш амэрыканцаў разумеюць, што астраўная мэнтальнасьць — гэта не зусім цікавая справа. Усё больш людзей цікавяцца жыцьцём за мяжой, чытаюць кнігі ня толькі амэрыканскіх аўтараў. Усё больш амэрыканцаў пачынаюць вучыцца за мяжой, амаль ўсе унівэрсытэты прапаноўваюць праграму «сэмэстар за мяжой», і ўсё болей амэрыканцаў едуць у Эўропу. Я бачыла іх у Беларусі і Расеі.
Соўсь: Вы заснавалі школу International School of Advanced Learning, якая дапамагае моўнай і прафэсійнай інтэграцыі ў ЗША, ў тым ліку беларусам і жыхарам іншых постсавецкіх краінаў. Наколькі запатрабаваныя такая форма навучаньня?
у бостанскім эмігранцкім асяродзьдзі пра менчукоў існуе легенда, што мы самыя спрытныя, найбольш хуткія, можам хутка знайсьці добрую працу, і ня толькі выпускнікі Менскага радыётэхнічнага ўнівэрсытэту, але і ўсіх іншых. Мае сябры з Масквы, Адэсы і Кіева кажуць: «Вы ж зь Менску, у вас усё найлепшае».
Соўсь: Вы гаворыце пра перавагі беларусаў у параўнаньні з грамадзянамі якіх краінаў?
Львова: Я кажу пра краіны Лацінскай Амэрыкі, жыхары якіх прыяжджаюць цяпер у ЗША ў вялікай колькасьці. Мы можам параўнаць беларусаў з кітайцамі і карэйцамі, якія зараз зьяўляюцца сур’ёзнай пагрозай для усіх амэрыканскіх студэнтаў, таму што так, як яны вучацца, ня вучыцца ніхто. У нас ёсьць нейкі жарт, што ў Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт жыхары Кітаю прыходзяць са сваімі ложкамі, бо яны вучацца 24 гадзіны на суткі. А што тычыцца эўрапейцаў, то беларусы вылучаюцца найперш тым, што яны вельмі добрыя студэнты. Больш за тое, у бостанскім эмігранцкім асяродзьдзі пра менчукоў існуе легенда, што мы самыя спрытныя, найбольш хуткія, можам хутка знайсьці добрую працу, і ня толькі выпускнікі Менскага радыётэхнічнага ўнівэрсытэту, але і ўсіх іншых. Мае сябры з Масквы, Адэсы і Кіева кажуць: «Вы ж зь Менску, у вас усё найлепшае».
Соўсь: У Беларусі няшмат людзей гавораць па-ангельску. Гэта тлумачыцца многімі фактарамі. На вашую думку, што трэба найперш зьмяніць у беларускай сыстэме адукацыі, каб беларусы зь дзяцінства гэтак жа свабодна гаварылі на замежных мовах, як і большасьць эўрапейцаў?
Львова: Найперш я спыніла б рабіць дубляж замежных фільмаў у кіно. Ва ўсіх эўрапейскіх краінах ніхто не дублюе кіно голасам, заўсёды ёсьць субцітры. Мае студэнты з эўрапейскіх краінаў вельмі добра разумеюць ангельскую і вельмі хутка пачынаюць гаварыць. Другое, ёсьць праблема, якая тычыцца ўсёй постсавецкай прасторы, і Беларусі таксама. Ёсьць нейкі жах пачаць гаварыць. У лінгвістыцы ёсьць такі панятак — лінгвістычнае нахабства, і трэба гэта займець. Размаўляйце, ніякіх праблемаў, размаўляйце нават з памылкамі, але трэба навучыцца не баяцца гаварыць на іншай мове. Гэта нейкі бар’ер, які нашы людзі вельмі цяжка пераадольваюць. Але сытуацыя мяняецца. Большасьць маіх студэнтаў ў БДУ маюць бліскучую ангельскую мову. Але яны штодня працуюць ў асяродку, дзе штодня патрэбная камунікацыя па-ангельску.
Соўсь: Я скончыла школу 25 гадоў таму, і з маіх аднаклясьнікаў чацьвёртая частка жыве за мяжой, у тым ліку ў ЗША. Гэтая эміграцыя часта ня можа быць зафіксаваная дзяржавай, паколькі некаторыя захоўваюць беларускія пашпарты і рэгістрацыю. Як на вашае ўражаньне, наколькі шмат актыўных, добра адукаваных людзей зьехалі зь Беларусі і ніяк не зьвязваюць сваю будучыню з гэтай краінай?
Я лічу, што будзе дзень, калі многія з нас вернуцца на радзіму, каб працаваць і жыць там