У адпаведнасьці з дакумэнтам ад 1 студзеня 2014 году такая мера на роўных умовах з вытворцамі Расеі і трэціх краінаў будзе распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, якія ўвозяцца з тэрыторыі Мытнага саюзу — Беларусі і Казахстану. Як гэты крок адаб’ецца на цэнавай палітыцы беларускага аўтамабільнага рынку?
Ад наступнага году расейскія вытворцы аўтамабіляў будуць плаціць утылізацыйны збор на агульных падставах. Памер будзе вызначаны з улікам масы аўто, аб’ёму рухавіка і году выпуску. Адпачатку гэтая мера была ўведзеная ў 2012 годзе для так званых іншамарак, што імпартэры расцанілі як чарговы спосаб абароны мясцовага рынку ад замежных канкурэнтаў. Масква сьцьвярджала: на даходы ад гэтых загараджальных захадаў будуць разьвівацца тэхналёгіі экалягічнай і бясьпечнай перапрацоўкі адкідаў аўтапраму. Аднак, як згадвае аглядальнік тыднёвіка «Автобизнес» Іван Крышкевіч, менавіта ўтылізацыйны збор стаў прычынай разбору ў адносінах да Расеі па лініі Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі:
«Паколькі Расея знаходзіцца ў WTO, яна абавязаная зьніжаць пошліны — нязначна, але тым ня меней. Як адзін з крокаў яны ўвялі той самы ўтылізацыйны збор. Груба кажучы, мы зьмяншаем мытныя плацяжы, але адначасова ўводзім утылізацыйны збор для іншамарак. Натуральна, што ў WTO гэта ўспрынялі як меру абароны свайго ўнутранага рынку, абмеркавалі і прымусілі да таго, каб усе працавалі ў роўных умовах. Як я разумею, хітрыкі з увядзеньнем утылізацыйнага збору цяпер вяртаюцца бумэрангам. То бок хацелі абхітрыць — нічога не атрымалася, цяпер вымушаныя тую ж самую меру ўжываць і да ўласных вытворцаў. Да чаго гэта прывядзе? Да таго, што гэты ўтылізацыйны збор будзе ўжывацца да вытворцаў, і, як вынік, гэта будзе адбівацца на кошце тэхнікі, якая прадаецца. На колькі? Пытаньне цікавае. Называлася базавая стаўка ў памеры 20 тысяч расейскіх рублёў — парадку 700 даляраў. Яна будзе мяняцца залежна ад маркі, мадэлі, кошту аўтамабіля і, на маю думку, прывядзе да падаражэньня тэхнікі — ад 600 да якойсьці большай сумы ў далярах».
Для легкавых аўтамабіляў базавая стаўка на гэты момант сапраўды складае 20 тысяч расейскіх рублёў, для грузавікоў — 150 тысяч. Па сутнасьці, утылізацыйны збор стаў мэханізмам кампэнсацыі зьніжэньня ставак увознага мыта на імпартаваныя аўтамабілі з 30 да 25%. Тым ня меней ва Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі засталіся незадаволенымі дыскрымінацыйным характарам падатку, і пададзеная сёлета ў ліпені ад імя Эўразьвязу скарга вымусіла расейскія ўлады перагледзець сваю пазыцыю. У Эўропе палічылі, што збор у цяперашнім выглядзе дае неабгрунтаваныя перавагі кампаніям, якія маюць вытворчасьць у Расеі.
На мінулым тыдні расейская Дзяржаўная дума ў выніковым чытаньні прыняла папраўкі, якія пашыраюць утылізацыйны збор на прадукцыю аўтазаводаў, разьмешчаных у Расеі і краінах Мытнага саюзу. Канчатковую візу на дакумэнт паставіў Уладзімер Пуцін. Такім чынам, аднолькавыя абавязаньні ўсталёўваюцца ў Расеі для ўсіх удзельнікаў рынку: як для расейскіх вытворцаў і імпартэраў з трэціх краінаў, так і для прадпрыемстваў на тэрыторыі Мытнага саюзу, якія пастаўляюць прадукцыю на расейскі рынак. Аўтамабільны экспэрт Іван Крышкевіч прагназуе, што ў Беларусі пад новыя правілы найперш падпадуць вытворцы новых аўтамабіляў:
«Можна гаварыць пра тое, што пад гэты ўтылізацыйны збор падпадуць і вытворцы беларускай тэхнікі, уключна зь легкавой і грузавой. Было паведамленьне, што пацерпіць наш МАЗ, таму што гэты крок будзе тычыцца непасрэдна і іхняй тэхнікі. А таксама гэта не абміне, скажам, і прадпрыемства „БелДжы“, якое вырабляе кітайскія легкавікі „Джылі“. Усе яны падпадаюць пад гэты закон. Паводле лёгікі, машыны павінны стаць даражэйшымі. Але пікантнасьць сытуацыі ў тым, што ўтылізацыйны збор уводзіцца Расеяй і для расейскага рынку. А Беларусь пакуль убаку ад гэтага працэсу, калі не лічыць той акалічнасьці, што беларуская тэхніка пры продажы ў Расеі таксама будзе абкладацца гэтым „падаткам“. У нас утылізацыйны збор пакуль ня ўводзіцца — але і мыта не зьніжаецца. Адпаведна, цэны на аўтамабілі ў Беларусі застаюцца на ранейшым узроўні. Але што будзе ў 2014 годзе, калі павінен набыць моц адзіны Тэхнічны рэглямэнт Мытнага саюзу, сказаць складана».
Карэспандэнт: «Як на такія захады можа адрэагаваць другасны рынак аўтамабіляў?»
«Як паказвае досьвед папярэдніх гадоў, рынак рэагуе на тыя ці іншыя зьмены ростам коштаў, часам — падвышанай актыўнасьцю пакупнікоў. Але паколькі гаварыць пра ўвядзеньне ўтылізацыйнага збору ў Беларусі не выпадае, то і непасрэднай рэакцыі рынку няма. Хоць не выключаю, што хтосьці і паспрабуе падзарабіць на спэкулятыўных чутках».
Ад сплаты ўтылізацыйнага збору вызваляюцца аўтамабілі, якія ўвозяцца ў якасьці асабістай маёмасьці перасяленцамі ці ўцекачамі, дыпляматычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі, а таксама прыраўнанымі да іх міжнароднымі арганізацыямі. Апроч таго, зборам не абкладаюцца транспартныя сродкі, ад выпуску якіх прамінула больш за 30 гадоў.