На дадзены момант афіцыйная пазыцыя кампаніі «Ўралкалій» выкладзеная ў трох паведамленьнях, якія разьмешчаныя на сайце кампаніі. У іх адмаўляюцца ўсе абвінавачаньні, прад’яўленыя генэральнаму дырэктару Ўладзіславу Баўмгертнэру і іншым асобам.
У той жа час прадстаўнікі Фонду Сулеймана Керымава, офіс якога знаходзіцца ў Швайцарыі, адмаўляюцца ад камэнтароў, бо «не камэнтуюць прыватную дзейнасьць спадара Керымава».
«Мы ня маем ніякага дачыненьня да прыватнай дзейнасьці спадара Керымава. Мы дзейнічаем выключна як фундацыя».
Фонд быў зарэгістраваны ў 2007 годзе. Цяпер ён найбуйнейшы акцыянэр «Уралкалія»: валодае 21,75% акцыяў.
Сьледчы камітэт Беларусі ў якасьці абвінавачанага па крымінальнай справе ў дачыненьні да службовых асобаў ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» прыцягнуў акцыянэра ААТ «Уралкалій» Сулеймана Керымава.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на аддзел інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Вынесеная пастанова аб ужываньні да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту і абвяшчэньні яго ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.
Дзеяньні Сулеймана Керымава кваліфікаваныя сьледзтвам як арганізацыя злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь) . Максымальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Раней адвакат Керымава Анатоль Кучарэна заяўляў, што тыя падазрэньні, пра якія казалі ў Сьледчым камітэце Беларусі, абсалютна беспадстаўныя. Пры гэтым, дадаў адвакат, Сулейман Керымаў гатовы даць неабходныя тлумачэньні па справе.
Сам Сулейман Керымаў для журналістаў не даступны. Кажуць, што ён ў адпачынку. Ягоная яхта «Айс», якая ходзіць пад сьцягам Кайманскіх выспаў, цяпер кіруецца на Антыбы. Радыё Свабода датэлефанавалася на «Айс», там ветліва падзякаваў за званок, але паведамілі, што камэнтароў наконт крымінальнай справы супраць спадара Керымаава даваць ня будуць.
Фонду Сулеймана Керымава (Suleyman Kerimov Foundation) належыць 21,75% акцыяў кампаніі «Ўралкалій». Яе гендырэктар Уладзіслаў Баўмгертнэр затрыманы 26 жніўня ў Менску. Сьледчы камітэт Беларусі прад’явіў яму абвінавачаньне ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, а гэта пагражае пазбаўленьнем волі на тэрмін да дзесяці гадоў.
Раней на мінулым тыдні прадстаўнікі Сулеймана Керымава ў Расеі адмовіліся камэнтаваць карэспандэнту Свабоды намеры беларускага боку. Памочнік Сулеймана Керымава па працы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі Аляксей Красоўскі сказаў, што Керымаў у адпачынку і яго месцазнаходжаньне яму невядомае.