Беларускі эканаміст Леанід Заіка не сьпяшаецца зьвязваць праблемы, якія ўзьніклі з пастаўкай у Беларусь у верасьні нафты, і закіды галоўнага санітарнага лекара Расеі Генадзя Анішчанкі наконт якасьці экспартаванага ў Расею беларускага малака з канфліктам вакол арышту ў Беларусі генэральнага дырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгертнэра:
«Калі гэта так, то тады Пуцін проста пакрывае расейскіх злачынцаў. І якраз у рамках барацьбы з карупцыяй Лукашэнка зрабіў тое, што даўно павінен быў зрабіць Крэмль — вярнуць „Уралкалій“ расейскаму народу... Што ж тычыцца паставак нафты — гэта традыцыйны ход, які восеньню прымяняюць расейскія алігархі. Гэта робіцца зь іх ініцыятывы дзеля таго, каб апраўдаць рост цэнаў на бэнзін у Расеі».
Паводле Леаніда Заікі, для Пуціна Баўмгертнэр — ніхто. Фігура — асноўны ўласьнік «Уралкалія» Сулейман Керымаў, якога спадар Заіка назваў прадстаўніком дагестанскай мафіі.
«Пуцін пачаў атаку на дагестанскія злачынныя групоўкі, даў указаньне арыштаваць мэра Махачкалы, які трымаў усё ў руках. Нелягічна будзе, калі мэр Махачкалы будзе сядзець у турме, а хтосьці будзе тут адкручваць назад і абараняць Сулеймана Керымава. Гэта была б поўная дыскрэдытацыя намаганьняў Крамля».
Што да сытуацыі вакол «Беларускай калійнай кампаніі», то экспэрт назваў само яе стварэньне адным з самых моцных праколаў улады:
«Зьдзелкі з „Уралкаліем“, з прадстаўнікамі дагестанска-маскоўскай браціі былі толькі на шкоду беларусам, яны сьведчаць пра нізкі прафэсіяналізм тых, хто прымаў рашэньні. Навошта стваралі гэтую кампанію, чыя гэта ініцыятыва, хто гэта лабіраваў? Іх трэба пасадзіць! Гэта падман беларускага народу — 20 тысяч чалавек працуе, а нейкі дагестанскі хлопчык, вялікі бізнэсмэн, прадае вырабленае».
Беларуская калійная кампанія была створаная ў 2005 годзе паводле ўказу Аляксандра Лукашэнкі.