Пра гэта паведаміла БЕЛТА са спасылкай на аддзел інфармацыі і сувязі з грамадзкасьцю Сьледчага камітэту Беларусі.
Вынесеная пастанова аб ужываньні да яго меры стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту і абвяшчэньні яго ў вышук, у тым ліку праз Інтэрпол.
Дзеяньні Сулеймана Керымава кваліфікаваныя сьледзтвам як арганізацыя злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (п.4 арт.16 і ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь) . Максымальная санкцыя артыкула прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.
Раней Адвакат Керымава Анатоль Кучэрэна заяўляў, што тыя падазрэньні, пра якія казалі ў Сьледчым камітэце Беларусі, зьяўляюцца абсалютна беспадстаўныя. Аднак адвакат казаў, што Сулейман Керымаў гатовы даць неабходныя тлумачэньні па справе.
Фонду Сулеймана Керымава Suleyman Kerimov Foundation належыць 21,75% акцыяў кампаніі «Ўралкалій». Яе гендырэктар Уладзіслаў Баўмгертнэр затрыманы 26 жніўня ў Менску. Сьледчы камітэт Беларусі прад’явіў яму абвінавачаньне ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, а гэта пагражае пазбаўленьнем волі да дзесяці гадоў.
Раней на мінулым тыдні прадстаўнікі Сулеймана Керымава ў Расеі адмовіліся камэнтаваць карэспандэнту Свабоды намеры беларускага боку. Памочнік Сулеймана Керымава па працы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі Аляксей Красоўскі сказаў, што Керымаў у адпачынку, і яго месцазнаходжаньне яму невядомае.