За 7 гадоў беларус, вядомы ў сеціве пад нікам Cypher, зарабіў 106 561 даляр ЗША. Раней нашы суайчыньнікі не траплялі ў сьпісы самых пасьпяховых геймэраў.
Аляксей скончыў Беларускі інстытут правазнаўства. З 16 гадоў прафэсійна займаўся гульнёй у Quake. Удзельнічаў у шматлікіх усясьветных чэмпіянатах. Аднак два месяцы таму вырашыў прыпыніць кар’еру прафэсійнага геймэра. Прычыны не называе. Кажа толькі, што гэтым нельга займацца ўсё жыцьцё.
«Quake — гэта гульня ад першай асобы. Сутнасьць яе ў тым, што табе даецца 10 хвілін, на працягу якіх ты мусіш вывучыць сытуацыю адной мапы і забіць свайго суперніка. Гульня ідзе да перамогі на дзьвюх мапах», — распавядае Аляксей.
Кампутарныя гульні, як і вялікі спорт, вымагаюць вялікіх высілкаў і сур’ёзнай падрыхтоўкі. «Калі я пачынаў трэніравацца і хацеў дасягнуць пэўных вынікаў, я амаль цэлы дзень праводзіў за кампутарам. А ў той час, калі непасрэдна не сядзеў перад маніторам, то ўсё роўна думаў пра гульню. Карацей, цалкам быў паглынуты ёю», — кажа геймэр.
Чэмпіянаты, якія арганізуюцца як онлайн, так і офлайн, дзейнічаюць паводле прынцыпу Formula-1: кожнага гульца спансуе пэўны вытворца кампутарнай пэрыфэрыі. Паколькі спаборніцтвы глядзяць часам і 150 000 гледачоў, такім чынам адбываецца магутная прамоцыя кампутарных брэндаў, а пераможцы віртуальных пабоішчаў атрымліваюць грашовыя ўзнагароды.
Агульная сума выйгрышу Аляксея ўражвае, аднак хлопец кажа, што на нешта сур’ёзнае не назьбіраў, а грошы ў асноўным траціць на забавы.
«Гэта не такая вялікая сума, калі ўлічыць, што гэта мой выйгрыш за ўсю кар’еру, а таксама тое, што грошы прыходзяць на рахунак не адразу, а празь некаторы час пасьля спаборніцтваў. Звычайна праз паўгода, — кажа Аляксей. — Але бывалі выпадкі, калі арганізатары не выплочвалі нічога, хоць мусілі, бо я перамагаў».
Беларусь традыцыйна мае добрую школу праграмаваньня. Аляксей кажа, што былыя геймэры часта робяцца выдатнымі праграмістамі.
«Да буму праграмаваньня, які назіраецца ў нас і цяпер, у Беларусі быў бум геймэрства. Шмат людзей удзельнічала ў міжнародных чэмпіянатах. Пасьля яны вырасьлі і сталі хто пасьпяховымі праграмістамі, хто прафэсійнымі гульцамі ў покер. Прапановаў быць праграмістам я не атрымліваю, бо гэта ня мой профіль. Аднак былі дзелавыя прапановы адносна раскруткі брэнду майго імя. Але такія прапановы для мяне несур’ёзныя».
Аляксей кажа, што хоча жыць у Менску, пра пераезд у іншыя краіны ня думае:
«Мне вельмі падабаецца жыць у Менску, нікуды зьяжджаць не хачу. У палітыку стараюся ня ўлазіць. Галоўнае, каб усё было мірна, бяз войнаў і без гістэрыі. А ўсё астатняе як ёсьць, так ёсьць».

Калі я пачынаў трэніравацца і хацеў дасягнуць пэўных вынікаў, я амаль цэлы дзень праводзіў за кампутарам