ГЛЯДЗЕЦЬ ФОТАГАЛЕРЭЮ
Каля 160 дзяцей з разумовымі і фізычнымі адхіленьнямі жывуць у дзіцячым доме ў вёсцы Вяснова на поўдні Беларусі.
Бальшыні зь іх дапамогу аказваюць ірляндзкія валянтэры з арганізацыі «Дзеці Чарнобыля International» — міжнароднай арганізацыі дапамогі з прадстаўніцтвамі ў ЗША і Ірляндыі. Іх мэта — дапамагчы «пераадолець беднасьць, дрэннае здароўе і сацыяльна-псыхалягічнае ўзьдзеяньне пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС».