Замежнагандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі ў студзені–чэрвені 2025 году склаў 48 млрд 634,1 млн даляраў ЗША — на 2,2% больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га (47 млрд 607,4 млн), сьведчаць папярэднія зьвесткі Нацыянальнага банку Беларусі.
Экспарт склаўся на ўзроўні 23 млрд 852,9 млн даляраў (летась быў 23 млрд 805,9 млн; +0,2%), імпарт — 24 млрд 781,2 млн (23 млрд 805,9 млн; +4,1%).
Адмоўнае сальда склала 928,2 млн даляраў (годам раней яно было станоўчым: +4,5 млн).
У 2024 годзе замежнагандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў 100 млрд 79,3 млн даляраў — на 5,1% больш, чым за 2023-ы (95 млрд 180,8 млн). Экспарт летась склаўся на ўзроўні 49 млрд 385,3 млн (47 млрд 713,6 млн; 3,5%), імпарт — 50 млрд 694 млн (47 млрд 467,2 млн; 6,8%). Адмоўнае сальда за мінулы год складала –1 млрд 308,7 млн (годам раней яно было станоўчым: +246,4 млн).
Праблема — у апераджальным росьце імпарту. Пры гэтым у паслугах замежнагандлёвае сальда Беларусі станоўчае — больш за $1,8 млрд за паўгода. А вось у таварах сёлета яно адмоўнае. Раней у Белстаце паведамілі, што ў чэрвені яно перавысіла мінус $3 млрд.
Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня Белстату, у студзені–чэрвені 2025 году экспарт тавараў каштаваў 19,007 мільярда даляраў, што на 3,7% менш за леташні паказьнік такога ж пэрыяду, а імпарт — 22,191 мільярда даляраў (на 3,3% больш, чым летась).
Такім чынам, у гандлі таварамі за першае паўгодзьдзе сфармавалася адмоўнае гандлёвае сальда –3,184 мільярда даляраў.
Эўразійскі банк разьвіцьця канстатуе, што спад экспарту Беларусі выкліканы спадам попыту на яе прадукцыю на вонкавых рынках.