Каля 160 дзяцей з разумовымі і фізычнымі адхіленьнямі жывуць у дзіцячым доме ў вёсцы Вяснова на поўдні Беларусі. Бальшыні зь іх дапамогу аказваюць ірляндзкія валянтэры з арганізацыі «Дзеці Чарнобыля International» — арганізацыі дапамогі з прадстаўніцтвамі ў ЗША і Ірляндыі. Іх мэта — дапамагчы «пераадолець беднасьць, дрэннае здароўе і сацыяльна-псыхалягічнае ўзьдзеяньне пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС».
Замежная дапамога для беларускіх сірот-інвалідаў

1
Валянтэр Брэндан Галвін зь Ірляндыі гуляе зь дзіцём у дзіцячым доме недалёка ад вёскі Вяснова. Мэдсёстры, лекары і фізіятэрапэўты — замежныя добраахвотнікі.

2
Мэдсястра Любоў Тагай корміць дзіцё

3
Беларуская мэдсястра вязе дзіця на інвалідным крэсьле

4
Валянтэрка Эма Гаўхан гуляе зь дзіцем. Добраахвотнікі праводзяць трэнінгі для мясцовых выхавацеляў, а таксама аказваюць дапамогу пацыентам у штодзённым жыцьці.

5

6
Валянтэрка Ларэта Гаўхан і мэдсястра Лаўра Мэрфі, абедзьве зь Ірляндыі, падаюць ежу

7

8
Валянтэрка Ларэта Гаўхан і мэдсястра Лаўра Мэрфі гуляюць зь дзецьмі

9