Пры канцы 1990-х Міхал Шарамет кіраваў маладафронтаўскай дружынай, быў заснавальнікам вайскова-патрыятычнай арганізацыі «Ваяр». Працаваў выратавальнікам у МНС, займаўся прамысловым альпінізмам. Але сам сябе не ўратаваў: памёр ад атручэньня коранем цыкуты ў паходзе. Яму быў 31 год.
Міхал быў заўзятым спартоўцам, турыстам. Пайшоў зь сябрамі ў водны паход на байдарках на Нарачанскія азёры. Заўсёды агітаваў за экстрэмальнае выжываньне. На стаянцы еў карэньчыкі і лісьцікі. Відаць, пераблытаў нейкую расьліну з атрутнай цыкутай.
Былы кіраўнік Маладога Фронту Павал Севярынец распавёў, што Міхал Шарамет быў кіраўніком дружыны:
«Ён стварыў вайскова-патрыятычную арганізацыю „Ваяр“, у якой было некалькі дзясяткаў маладых людзей, і яны абаранялі моладзь на масавых мерапрыемствах з канца 1990-х да і сярэдзіны 2000-х гадоў. Хлопец быў вельмі адказны, прафэсійны. Заўсёды, калі ў нас былі летнікі, выезды, вышкалы моладзі, ён гэта арганізоўваў, рабіў вельмі прафэсійна палосы перашкодаў, розныя турніры, і гэта было надзвычай цікава. Мы заўсёды маглі разьлічваць на яго ў пляне арганізацыі. Ён у свой час працаваў выратавальнікам у Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў, а тут аказалася, што ня змог уратавацца сам».
Сяржук Бахун сябраваў зь Міхалам Шараметам, і яго вельмі ўражвала эрудыцыя, адукаванасьць, глыбокае веданьне беларускай гісторыі:
«Мяне ён заўсёды ўражваў сваёй сьмеласьцю, актыўнасьцю, патрыятызмам. Міхал уздымаў бел-чырвона-белыя сьцягі ў цяжкадаступных месцах. У Маладым Фронце ён забясьпечваў ахову, бясьпеку падчас акцыяў — ачольваў дружыну.
Да таго ж Міхал быў вельмі адукаваным, эрудзіраваным, ведаў добра беларускую гісторыю і мову. Глянуўшы на беларускамоўны тэкст, адразу ж мог выправіць артаграфічныя і стылёвыя памылкі. Вельмі шкада, што такі чалавек, усебакова разьвіты, адукаваны, актыўны, сьмелы, так рана сышоў. Бо мы зь ім марылі пра свабодную Беларусь, так бы мовіць, беларускую Беларусь».
Зьміцер Касьпяровіч разам зь Міхалам Шараметам ня раз вывешваў бел-чырвона-белыя сьцягі, ладзіў акцыі:
«Ён прыйшоў у Малады Фронт, калі яму было 16 гадоў, і мы зь ім разам вывешвалі бел-чырвона-белыя сьцягі. Міша стаў кіраўніком спартова-патрыятычнага аддзелу. Але трэба было грошы зарабляць, і ён пайшоў працаваць ратавальнікам у Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, але яго адтуль папрасілі сысьці за палітычную дзейнасьць. Чалавек быў надзвычай перакананы ў сваіх ідэях, рашучы, заўсёды быў гатовы прыйсьці на дапамогу».
Узгадвае сябра Міхала Шарамета Сяргей Лісічонак:
«Міхал быў сябрам нашай каманды, ён прыўносіў у яе рашучасьць, баявы настрой ісьці да пераможнага канца, настрой быць сьмелымі ў тым, што мы робім, у што верым, за што змагаемся. Міхал заўжды быў адным з тых камянёў, на якім стаяла моладзевая група наша. Ён шмат рабіў, каб надаць нейкай жывасьці нашай камандзе. Такім ён і застанецца ў маёй памяці — вясёлым, энэргічным, спартовым хлопцам, які сваёй воляй і прыкладам імкнуўся ўтрымліваць вакол сябе».
У Міхала Шарамета засталіся жонка Алена Андрэева—Шарамет, рэдактарка сайту Tut.by, і чатырохгадовы сын Алесь.