Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У КУРАПАТАХ ВЫРВАНА ЗЬ ЗЯМЛІ БОЛЬШ ЗА 20 КРЫЖОЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Гэтак, у прыватнасьці, лічыць актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо, які апякуецца мэмарыялам і наведвае Курапаты штодня. 29 ліпеня ён прыйшоў у Курапаты й убачыў, што больш за 20 крыжоў, усталяваныя ўздоўж кальцавой аўтадарогі падчас талакі ў мінулую суботу, былі выцягнутыя зь зямлі й кінутыя ў глыбіні ўрочышча. Прычым яміны, дзе стаялі крыжы, былі старана засыпаныя. Сродкі на выраб і ўсталяваньне мэмарыяльных крыжоў актывісты КХП БНФ зьбіралі некалькі месяцаў па ўсёй Беларусі. На думку спадара Юхо, крыжы ліквідаваныя з санкцыі ўладаў, бо яны стаялі на пагорку побач з дарогай, дзе часта праяжджае Аляксандар Лукашэнка ды іншыя высокія чыноўнікі. У гэтай справе актывісты КХП БНФ падалі заяву ў міліцыю. Абаронцы Курапатаў зьбіраюцца ўсталяваць крыжы на ранейшым месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG