Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАРГОВЫ АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў КУРАПАТАХ


Ганна Соусь, Менск

(Бягун: ) “Сёньня я прыйшоў у Курапаты й заўважыў два паламаныя крыжы з Алеі Крыжоў. Зь іх былі зьбітыя папярэчыны. Падняўшыся наверх, я заўважыў паламаныя два невялікія крыжы, а потым і трэці з правага боку ад тых вялікіх на пагорку. Пасьля я накіраваўся да праваслаўнай капліцы, там стаяў яшчэ адзін крыж, і ён таксама быў паламаны. Апроч таго, ля капліцы было невялічкае пахаваньне й агароджа вакол яго. Гэтая агароджа таксама цалкам пашкоджаная”.

Рацібор Бягун мяркуе, што да гэтага разбурэньня спрычыніліся тыя ж самыя вандалы, якія паламалі некалькі дзясяткаў крыжоў у Курапатах на каталіцкія каляды. Была ўзбуджаная крымінальныя справа, але злачынцаў дагэтуль не знайшлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG