Кіраўнік прэсавай службы Аляксандар Цішчанка а 16 гадзіне дня паведаміў «Свабодзе»:
«Падвышаецца дынаміка прапускной здольнасьці. З дапамогай мэдыяў нам удалося пераразьмеркаваць патокі. Прыкладам, пункты „Катлоўка“, „Беняконі“ маюць ужо па 300–400 аўтамабіляў, а на „Каменным Лагу“ — менш за 600. Апошнія дадзеныя — 585. Гэта значыць, што патокі ўдалося перанакіраваць. Бо ўявіце, што было б, калі б палова з кожнага гэтага пункту стаялі б на „Каменным Лагу“. Там было б за тысячу.
Вядома, пакуль прапускная здольнасьць не дацягвае да штатных парамэтраў, крыху не дацягвае, але праца пайшла. Мяркую, за выходныя сытуацыя нармалізуецца цалкам.
Але пакуль рэкамэндацыя застаецца той жа: зьвяртаць увагу на абстаноўку на розных пунктах і ўлічваць надвор’е».