Гэта Яўген Кулік распрацаваў дзяржаўныя сымбалі новай Беларусі — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг.
Яўген Кулік нарадзіўся ў Менску 31 кастрычніка 1937 году. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню і Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Ад 1963 году браў удзел у мастацкіх выставах. Яшчэ на пачатку 1970-я Яўген Кулік меў смеласьць быць адкрытым і бескампрамісным нацыяналістам — размаўляў выключна па-беларуску. Гэта ў ягонай майстэрні, што месьцілася акурат насупраць будынку КДБ (дакладней, у тым доме, дзе была кавярня «Вясна»), утварыўся нефармальны нацыяналістычны асяродак, што атрымаў жартоўны назоў «На паддашку».
Узгадвае сябра Яўгена Куліка Ўладзімер Крукоўскі: «Нацыяналізм — у брэжнеўскія часы гэта ж была самая страшная мянушка. Кляймо. Жупел такі — нацыяналіст. Такі хвост, які ў жыцьці ў вельмі многім яму, з аднаго боку, перашкаджаў, а з другога, гэта якраз прыцягвала да яго людзей падобнай арыентацыі, падобнага сьветапогляду. Вакол гэтага „Паддашку“ сотні людзей групаваліся з усёй Беларусі. Пісьменьнікі, тэатралы, акторы, архітэктары, музыкі, там можна было сустрэць простага рабочага, якога-небудзь хіміка… Так што гэтая яго нязломная жалезная беларускасьць адштурхоўвала людзей варожых, ці чужых для Беларусі, і ў той жа час прыцягвала тых, што называецца, людзей нашых, свойскіх, тутэйшых».
У 1980 годзе зьявілася паштоўка «Тысячагодзьдзе Беларусі», на якой была выяўлена «Пагоня». Друкавалі яе на Захадзе. КДБ зьбіўся з ног, шукаючы аўтара. А стварыў яе Яўген Кулік акурат насупраць іх будынку…
У 1991-м Яўген Сяргеевіч стаў адным з аўтараў дзяржаўнага беларускага герба «Пагоня». Мастак Мікола Купава лічыць гэта самай значнай справай, якую зрабіў ягоны сябар Яўген Кулік:
«Гэта вельмі важна, таму што мы маем цяпер на дзесяцігодзьдзі гэты эталон, якім будзем кіравацца, зь якім будзем жыць. Ну і дзякуй Богу, што гэтая праца ёсьць, што гэта зроблена, і яна застаецца эпахальнай. Тыя кнігі, якія ён аформіў, значныя ў нашай літаратары, у гісторыі культуры. І тыя іншыя працы, якія цяпер знаходзяцца і ў музэі Янкі Купалы, у іншых музэях — яны і на сёньняшні дзень актуальныя, яны сьвежыя, яны маладыя».
Мастак Рыгор Сітніца лічыць Яўгена Куліка сваім настаўнікам і прысьвяціў яму верш «Кулікова поле»:
«Я заўсёды любіў гэтага чалавека, надзвычай сумленнага, шчырага, адданага. Для мяне гэта вельмі блізкі чалавек, старэйшы сябар. І тое, што я стаў пераемнікам славутага „Паддашку“ (бо я пасяліўся потым у той самай майстэрні), для мяне гэта абсалютна знакавая падзея, сымбалічная падзея. Бо ў гэтай майстэрні я быў 18 гадоў цалкам шчасьлівым чалавекам, і мяне атачала тая фантастычная энэргетыка, якую пасяліў там Яўген Сяргеевіч Кулік. Гэтым я і жыву сёньня».
Яўген Кулік адным зь першых выкарыстаў пры ілюстраваньні кніг прынцып каляжу, дзе скарыстаў фота, друкарскія шрыфты, уласныя малюнкі. Спачатку ён афармляў дзіцячыя кніжкі і падручнікі. Потым былі «Помнікі дойлідзтва Гарадзеншчыны», «Замкі Беларусі», «Паўстаньне 1863 году ў Беларусі», «Слова аб палку Ігаравым» — вось толькі некоторыя з кніг. Але сапраўдным шэдэўрам Яўгена Куліка стала «Песьня пра зубра» Міколы Гусоўскага.
Аляксей Марачкін называе Яўгена Куліка адраджэнцам найноўшага часу:
«Гэта мастак, які ў душы нёс сьцяг Беларушчыны і далучаў нас да гэтага, і гуртаваў, і гартаваў. Той „Паддашак“ ужо ўвайшоў у гісторыю. Але чым далей — памяць не адступае, а наадварот, высьвечвае гэты вобраз: Яўгена — кніжніка, Яўгена — графіка, Яўгена — мастака.
Ягоныя ілюстрацыі да „Песьні пра зубра“ Міколы Гусоўскага, ягоныя станковыя творы, кніжачка вершаў Багдановіча — ён аформіў дзясяткі кніг. Акрамя таго, ён працаваў у часопісе „Бярозка“, і на ягоных творах выхоўвалася цэлае пакаленьне малых дзетак».
Яўген Кулік пражыў толькі 64 гады. Цяжкая хвароба суставаў была бязьлітаснай. І ў дзень нараджэньня Яўгена Куліка 31 кастрычніка сябры зьбяруцца спачатку на Кальварыйскіх могілках а 14-й гадзіне, а потым узгадаюць яго добрым словам у майстэрні Аляксея Марачкіна.