Намесьнік старшыні сталай камісіі палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Анатоль Глаз 30 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску выказаў меркаваньне, што ў Беларусі трэба скасаваць гімназіі і агульнаадукацыйныя ліцэі. Маўляў, існаваньне гімназіяў і ліцэяў стварае «рэзкае расслаеньне» ўзроўню агульнай сярэдняй адукацыі, і наагул варта пераймаць"прынцыпы савецкай школы«. Як да гэтай прапановы народнага абраньніка ставяцца кіраўнікі ўстановаў адукацыі, настаўнікі?
Дырэктарка беларускамоўнай гімназіі № 23 сталіцы Ніна Нікіціна спачатку наагул адмовілася абмяркоўваць прапанову дэпутата Анатоля Глаза ліквідаваць усе гімназіі і ліцэі:
«Мне здавалася, што радыё, якое вы прадстаўляеце, яно даволі сур’ёзнае. І абмяркоўваць на пачатку навучальнага году інфармацыю, якая носіць такі пікантны, але несур’ёзны характар, — гэта проста марнаваць час».
Чыноўніца аднаго з раённых упраўленьняў адукацыі Менскай вобласьці спадарыня Ірына распавяла:
«У нас у раёне ўсяго 46 установаў адукацыі. Зь іх у нас 3 гарадзкія гімназіі, адна сельская і адзін ліцэй».
Карэспандэнтка: «І ўсё ж такі ўзровень адукацыі там вышэйшы?»
«Вядома. Туды ўсе імкнуцца, туды высокі конкурс пры паступленьні. Ільвіную долю алімпіяднікаў даюць гімназіі і ліцэі. Ліквідаваць гімназіі і ліцэі — гэта найгоршы варыянт. Безумоўна, яны ў нас у авангардзе».
Настаўніца адной з полацкіх гімназіяў Алена Сом выказала такое меркаваньне:
«Што да сыстэмы адукацыі, то складаецца такое ўражаньне, што толькі таму, што ўсе вучыліся ў школе, яны ведаюць, як зрабіць лепей. Гэта поўны ідыятызм. Гэта свая асаблівая сыстэма, тут ёсьць свае напрацоўкі. І, у прынцыпе, самае лепшае, што ў нас ёсьць, — дык гэта, на маю думку, не ад савецкай школы. А ад таго, што ёсьць настаўнікі, якім ня ўсё роўна, як дзеці вучацца і што яны будуць ведаць. А савецкае — гэта самае паскуднае, што засталося ў сыстэме адукацыі, таму што забівае ініцыятыву і настаўнікаў, і дзяцей».
Дарэчы, дэпутат Анатоль Глаз паводле адукацыі — вучоны аграном, скончыў Горацкую сельгасакадэмію і Вышэйшую партыйную школу. Дый у камісіі працуе па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ. А вось старшыня парлямэнцкай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры Ўладзімер Здановіч, — дарэчы, былы дырэктар школы, — камэнтаваць выказваньні свайго калегі дэпутата Глаза адмовіўся: нічога не тлумачачы, паклаў слухаўку.
Дырэктарка сталічнай беларускамоўнай гімназіі № 23 Ніна Нікіціна, якая да гэтага 10 гадоў яшчэ працавала ў спэцыялізаваным політэхнічным ліцэі, такім чынам патлумачыла адрозьненьне гімназіі і ліцэя ад звычайнай агульнаадукацыйнай школы:
«Нам трэба ўсім зразумець, хто і далёка, хто і блізка стаіць да адукацыі: гімназіі — гэта ня толькі тое, чаму вучаць, а гімназія — гэта тое, як гэтаму вучаць, наколькі выйдзе асоба. Ведаць мы ўсе можам прыкладна аднолькава. Але кожны з нас па-рознаму гэтымі ведамі карыстаецца. Вось навучыць карыстацца ведамі — гэта мэта гімназіі».
Настаўніца з 25-гадовым стажам Алена Сом з Полацку таксама выступае за захаваньне гімназіяў:
«Розныя школы ёсьць і будуць. І я ня думаю, што той дэпутат сам аддаў свайго дзіцёнка ў нейкую маленькую затрапезную школу, якая знаходзіцца па месцы яго жыхарства. Па-другое, гімназія — гэта ўсё ж такі для лепшых дзяцей. І абсалютна ўсё роўна, якім чынам яны туды трапляюць: таму, што ў іх добрыя бацькі, якія будуць за імі глядзець, нават калі ў іх разумовыя здольнасьці не з найвышэйшым IQ. Ці гэта будуць дзеці зь вельмі высокім узроўнем, якім дадзена магчымасьць нармальным чынам разьвівацца, а не сядзець аднаму ў клясе сярод дзяцей, якія проста ані блізка не дацягваюць да ягонага ўзроўню».

Навучыць карыстацца ведамі — гэта мэта гімназіі.