За час навучаньня ў школе колькасьць дзяцей з хранічнай паталёгіяй павялічваецца. 85,5% дзяцей маюць 1-ю і 2-ю групы здароўя (зь іх 27,3% прызнаныя абсалютна здаровымі), 14,5% дзяцей маюць хранічную паталёгію (зь іх 1,4% — інвалідызуючую) .
«За час навучаньня ў школе павялічваецца ўдзельная вага дзяцей з хранічнай паталёгіяй: ва ўзросьце 11 гадоў трэцюю групу здароўя маюць 12,6% дзяцей, у 14 гадоў — 16%, у 15–17 гадоў — 18,2%», — сказала намесьніца начальніка ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Тацьцяна Мігаль агенцтву «БелТА». — «Кожнае дзесятае дзіця мае парушэньні вастрыні зроку, каля 6,5% — парушэньні паставы, 3–4% — дэфэкты маўленьня».
Групы здароўя школьнікаў:

- Да першай групы адносяць здаровых дзяцей з нармальным разьвіцьцём і ўзроўнем функцыяў.
- Да другой — здаровых, але з фактарамі рызыкі ўзьнікненьня паталёгіі, са зьніжанай супраціўляльнасьцю вострым хранічным захворваньням.
- Трэцяя група — дзеці з хранічнымі захворваньнямі, прыроджанымі парокамі разьвіцьця з захаванымі функцыянальнымі магчымасьцямі.
- Да чацьвёртай групы адносяцца дзеці са значнымі адхіленьнямі ў здароўі і са зьніжанымі функцыянальнымі магчымасьцямі.
- Пятую групу даюць дзецям з хранічнымі паталягічнымі захворваньнямі.