Як распавёў адзін з рабочых заводу габляванага шпону і мэблі Дзьмітрый, выхад працаўнікоў з афіцыйнага прафсаюзу цягнецца другі дзень. Пастанавілі яны пра гэта на сходзе ў перапынку:
«Заўчора атрымалі разьліковыя лісткі, і там настолькі мізэрныя заробкі, што людзі ўжо ня ведалі, што рабіць. У выніку выйшлі на тое, што ўвасабленьне ўсяго гэтага — прафсаюз, які бязьдзейнічае, не адстойвае нашы правы. Адразу ж зьявілася такая хваля энтузіязму людзей, што практычна ўсе прысутныя пачалі пісаць заявы. Працэс гэты ідзе да гэтага часу, перакінуўся на іншыя заводы холдынгу. Сотня-другая людзей, якія напісалі заявы пра выхад з прафсаюзу, ужо ёсьць».
Дзьмітрый кажа, што начальства пакуль нічога ня кажа рабочым, рэагуе стрымана. Але некаторых пачалі выклікаць на размовы:
«Ніякай афіцыйнай рэакцыі з боку гаспадароў няма. Адзінае, што кіраўніцтва заводу спрабуе высьветліць, што адбываецца, і праз майстроў, празь нейкіх іншых сваіх прадстаўнікоў спрабуе неяк мякка гэта ўсё зрабіць. Асобных рабочых выклікаюць у кабінэт дырэктара».
Дзьмітрый кажа, што рабочыя «Пінскдрэву» сачылі за падобнай сытуацыяй на прадпрыемстве «Граніт» і будуць улічваць вопыт мікашэвіцкіх рабочых. Суразмоўца тлумачыць, што сытуацыя на «Пінскдрэве» адрозьніваецца ад «гранітаўскай», бо тут меншыя заробкі:
«Людзям настолькі ўсё гэта надакучыла... Што проста ўжо няма чаго есьці. Вопыт „Граніту“ ўлічым, аднак сытуацыя настолькі цяжкая ў нас, што звальненьнямі нас не запалохаць. Таму што за працу за такія грошы ў нас ніхто не трымаецца».
Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч раіць рабочым «Пінскдрэву» самаарганізоўвацца і трымацца разам:
«Працаваць проста трэба над кансалідацыяй людзей. Бо мала хто разумее, што такое салідарнасьць. І супрацьстаяць гэтым хамскім адносінам і малым заробкам можна толькі шляхам самаарганізацыі. Для таго каб самаарганізавацца, трэба данесьці да кожнага, што такое салідарнасьць».
Холдынг «Пінскдрэў» — адзін з флягманаў мэблевай прамысловасьці Беларусі. Тут працуе каля 5 тысяч чалавек. На заводзе габляванага шпону і мэблі, дзе распачаўся пратэст, працуе каля 300 чалавек.

Звальненьнямі нас не запалохаць. Таму што за працу за такія грошы ў нас ніхто не трымаецца